• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Новыя публічныя цэнтры прававой інфармацыі адкрыты ў Магілёўскай вобласці

Новыя публічныя цэнтры прававой інфармацыі адкрыты ў Магілёўскай вобласці

У год 20-летняга юбілею беларускіх публічных цэнтраў прававой інфармацыі (ПЦПI) іх колькасць прырасла на 5 новых цэнтраў, якія адкрыліся ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці.

18 сакавіка 2020 г. паміж Рэгіянальным цэнтрам прававой інфармацыі Магілёўскай вобласці і аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Шклоўскага райвыканкама падпісаны Дагавор, накіраваны на далейшае развіццё інфармацыйна-прававога забеспячэння Шклоўскага раёна і працэсаў прававой інфарматызацыі.

Першым крокам стала адкрыццё 5 ПЦПI на базе Гавядскай, Славенскай, Гарадзішчанскай, Акунеўскай, Чарнаручскай публічных бібліятэк, якія будуць даваць свабодны доступ грамадзянам да прававой інфармацыі і аказваць іншыя інфармацыйныя паслугі.

Для работнікаў сельскіх бібліятэк раёна праведзены семінар па рабоце з дзяржаўнымі інфармацыйна-прававымі сістэмамі «ЭТАЛОН» і «ЭТАЛОН-ONLINE», уручаны сертыфікаты. Таксама ім аказана неабходная інфармацыйная і метадычная падтрымка ў выглядзе спецыялізаваных стэндаў, друкарскіх выданняў, кансультацыйнай дапамогі па арганізацыі работы ПЦПI. Абмеркаваны пытанні арганізацыі бясплатнага кансультавання грамадзян натарыусамі Магілёўскай натарыяльнай акругі на базе ПЦПI Шклоўшчыны. Сёння такая работа праводзіцца ў многіх цэнтрах прававой інфармацыі рэспублікі.

Даведачна

Магілёўская вобласць з'яўляецца лідарам па колькасці ПЦПI у рэспубліцы – 121 ПЦПI.

Шклоўскі рэгіён можна назваць крыніцай гэтага руху, таму што першы цэнтр доступу да прававой інфармацыі ў Магілёўскай вобласці быў адкрыты менавіта ў Шклоўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы 20 гадоў назад. Цяпер у рэгіёне 8 ПЦПI, якія заўсёды рады карыстальнікам прававой інфармацыі і гатовыя аказаць ім неабходную дапамогу.

25 марта 2020 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх