• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Навучальны семінар для будучых юрыстаў прайшоў у РЦПІ г. Мінска

18 мая рэгіянальны цэнтр прававой інфармацыі г. Мінска наведалі студэнты і выкладчыкі юрыдычнага факультэта БДУ. Мерапрыемства праходзіла ў межах працы інавацыйнай пляцоўкі.

РЦПИ г.Минск

Дырэктар РЦПІ Руслан Века расказаў будучым юрыстам аб напрамках дзейнасці Цэнтра, пазнаёміў з інфармацыйна-прававымі рэсурсамі, вядзенне і суправаджэнне якіх ажыццяўляецца НЦПІ. Асаблівую ўвагу ён удзяліў Нацыянальнаму прававому Інтэрнет-парталу і Прававому форуму Беларусі, якія з'яўляюцца неад'емным складальнікам дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі.

«Дзяржаўныя інфармацыйна-прававыя рэсурсы, фарміраванне якіх ажыццяўляе Цэнтр, з'яўляюцца першай і асноўнай крыніцай прававых ведаў, а выкарыстанне афіцыйнай прававой інфармацыі – неабходная ўмова прафесійнага станаўлення юрыста», – адзначыў Руслан Віктаравіч.

Молодзь таксама даведалася аб працы па фармаванні лакальных банкаў даных прававой інфармацыі для дзяржаўных органаў і арганізацый, якая праводзіцца НЦПІ, азнаёміліся з асноўнымі прынцыпамі працы з інфармацыйна-пошукавымі сістэмамі «ЭТАЛОН» і «ЭТАЛОН-ONLINE».

23 мая 2023 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх