• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Навацыі ў дзейнасці антыкрызісных кіраўнікоў абмеркавалі на вэбінары ў НЦПІ

14 лістапада на YouTube-канале НЦПІ адбылася адкрытая трансляцыя вэбінара «Дзейнасць антыкрызісных кіраўнікоў па новым заканадаўстве ад А да Я».

Семинар

Гэта другі анлайн-семінар, арганізаваны Цэнтрам сумесна з Міністэрствам эканомікі ў рамках цыкла семінараў па растлумачэнні навацый заканадаўства ў сферы ўрэгулявання неплацежаздольнасці і механізму правядзення працэдур эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтва) у Беларусі.

У студыі НЦПІ выступілі прадстаўнікі Міністэрства эканомікі: Юрый Тараканаў, дырэктар Дэпартамента па санацыі і банкруцтве, Наталля Іваноўская, намеснік начальніка ўпраўлення аналізу і інфармацыйнага забеспячэння працэдур эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтва) Дэпартамента, Наталля Суббот, кансультант упраўлення кантролю, атэстацыі і прававой работы Дэпартамента, Анатоль Сайчук, намеснік начальніка ўпраўлення па санацыі і банкруцтве па г. Мінску і Мінскай вобласці.

 У мерапрыемстве таксама прыняла ўдзел Вольга Рачко, дырэктар ТАА «Антыкрызіснае кіраванне», старшыня першаснай ячэйкі жанчын-прадпрымальнікаў г. Мінска і намеснік старшыні Асацыяцыі па антыкрызісным кіраванні і банкруцтве.

Падчас эфіру былі разгледжаны наступныя тэмы:

  • новыя падыходы да атэстацыі кіраўнікоў;
  • прававы статус антыкрызіснага кіраўніка па Законе «Об урегулировании неплатежеспособности»;
  • актуальныя пытанні справаздачнасці кіраўнікоў.

Спікеры таксама адказалі на пытанні, якія паступілі.

Калі вы не паспелі паглядзець вэбінар у прамым эфіры, глядзіце яго ў запісе тут.

Падпісвайцеся на YouTube-канал НЦПІ і глядзіце семінары аб навацыях заканадаўства!

Даведачна

1 кастрычніка 2023 г. уступіў у сілу Закон Рэспублікі Беларусь ад 13 снежня 2022 г. № 227-З «Об урегулировании неплатежеспособности» (Закон «Об урегулировании неплатежеспособности»). Прававы акт змяшчае шэраг норм, у тым ліку якія датычацца пытанняў прававога рэгулявання дзейнасці антыкрызісных кіраўнікоў.

 НЦПІ і Міністэрства эканомікі ў рамках работы па прававым інфармаванні шырокага кола асоб аб навацыях заканадаўства і практыцы прымянення прававых норм запусцілі цыкл семінараў па растлумачэнні палажэнняў названага Закона.

19 кастрычніка на YouTube-канале НЦПІ адбылася адкрытая трансляцыя семінара «Калі прадпрыемству неабходна «аздараўленне» па новым Законе «Об урегулировании неплатежеспособности».

14 ноября 2023 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх