• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь прыняў удзел у IV Беларускім форуме работнікаў кадравай службы

Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь прыняў удзел у IV Беларускім форуме работнікаў кадравай службы

IV Беларускі форум работнікаў кадравай службы адбыўся 24 верасня ў бізнес-цэнтры «Вікторыя».

Ужо традыцыйна прадстаўнікі НЦПІ арганізавалі экспазіцыю і прэзентацыю дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў: прававых сістэм «ЭТАЛОН» і «ЭТАЛОН-ONLINE», Нацыянальнага прававога Інтэрнэт-партала, Прававога форуму Беларусі. Удзельнікам форуму прэзентаваны магчымасці і перавагі інфармацыйна-прававых сістэм, а таксама важнасць і карыснасць іх выкарыстання ў рабоце кожнага супрацоўніка кадравай службы. Усім зацікаўленым былі прадастаўлены сертыфікаты свабоднага доступу да сістэмы «ЭТАЛОН-ONLINE».

Сёлета дзелавая праграма форуму праходзіла дзвюма паралельнымі сесіямі: «Працоўныя адносіны» і «Кіраванне персаналам», у рамках якіх абмяркоўваліся навацыі заканадаўства, антыкрызісныя НR-меры: што рабіць з персаналам ва ўмовах крызісу, рынак працы ў Беларусі ў 2020 годзе, а таксама заработная плата 2020/2021. У ходзе абмеркавання таксама былі агучаны пытанні аб тым, як ажыццяўляць кантроль за «дыстанцыйнымі» работнікамі, аб нюансах прыцягнення іх да адказнасці і многае іншае.


29 сентября 2020 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх