• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Нацыянальнаму цэнтру прававой інфармацыі – 23 гады

Нацыянальнаму цэнтру прававой інфармацыі – 23 гады

1 кастрычніка Нацыянальнаму цэнтру прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь споўнілася 23 гады.

НЦПІ ўяўляе сабой цэнтральную дзяржаўную навукова-практычную ўстанову, якая ажыццяўляе збор, улік, апрацоўку, захоўванне, сістэматызацыю і актуалізацыю эталоннай прававой інфармацыі, яе распаўсюджванне (прадастаўленне), экспертна-аналітычную дзейнасць у названых сферах, а таксама афіцыйнае апублікаванне прававых актаў.

Статус Цэнтра, яго пазнавальнасць ў краіне і за мяжой, высокія пазіцыі на рынку прававой інфармацыі – заслуга кожнага супрацоўніка. Сёння наш калектыў на высокім прафесійным узроўні вырашае задачы па цыфравізацыі нацыянальнага нарматворчага працэсу, развіцці інфармацыйна-прававой прасторы, ўкараняе перадавыя інфармацыйныя тэхналогіі, пастаянна пашырае пералік прадукцыі.

У дзень нараджэння арганізацыі віншуем калег з нашым агульным святам і жадаем усім далейшага прафесійнага і асабістага росту. Хай назапашаны жыццёвы вопыт і мудрасць дапамогуць дасягнуць Вам новых вышынь.

1 октября 2020 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх