• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Наша сіла – у камандзе! Пярвічная арганізацыя БРСМ НЦПІ перамагла ў раённым конкурсе

Наша сіла – у камандзе! Пярвічная арганізацыя БРСМ НЦПІ перамагла ў раённым конкурсе

29 снежня ва ўрачыстай абстаноўцы былі аб’яўлены вынікі конкурсу «Сіла ў камандзе» на лепшую пярвічную арганізацыю ГА «БРСМ» Маскоўскага раёна г. Мінска: пярвічка НЦПІ стала пераможцам сярод аб’яднанняў працоўнай моладзі.

Дыплом сакратару Таццяне Навумавай уручыў першы сакратар раённага камітэта Павел Лапацінскі. Ён павіншаваў БРСМ НЦПІ з паспяховым стартам і пажадаў далейшай рэалізацыі творчых задум і заваявання новых вышынь.

«Дзякую ўсім сябрам нашага фарміравання, што прымалі актыўны ўдзел у моладзевых праектах. Перамога ў конкурсе – важны стымул для рэалізацыі новых ідэй, – сказала Таццяна Навумава. – Гэты год даказаў, што нам па сілах вырашаць сур’ёзныя задачы. Няхай Новы 2023 прынясе яркія ўражанні і апраўдае ўсе чаканні».

Віншуем моладзевы саюз Цэнтра з перамогай і жадаем далейшага развіцця!

30 декабря 2022 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх