• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Намеснік дырэктара НЦПІ прыняў удзел у заключным у 2022 годзе пасяджэнні Беларускай натарыяльнай палаты

Намеснік дырэктара НЦПІ прыняў удзел у заключным у 2022 годзе пасяджэнні Беларускай натарыяльнай палаты

28 снежня 2022 г. першы намеснік дырэктара НЦПІ Вячаслаў Абрамаў прыняў удзел у выніковым пасяджэнні Беларускай натарыяльнай палаты.

Адным з першых пунктаў парадку дня значыўся прыём у чальцы БНП новага натарыуса – Ірыны Рубанавай, якая будзе працаваць у Брэсцкай натарыяльнай акрузе.

Па традыцыі Вячаслаў Абрамаў уручыў новаму натарыусу сертыфікат на права доступу да інфармацыйна-пошукавай сістэмы «ЭТАЛОН-ONLINE» і пажадаў поспехаў і новых дасягненняў у няпростай, але важнай працы.

НЦПІ і БНП звязвае шматгадовае супрацоўніцтва, дзякуючы якому натарыусы могуць атрымліваць актуальную прававую інфармацыю з першакрыніцы, што дае магчымасць эфектыўна аказваць паслугі насельніцтву і вырашаць прафесійныя задачы.

Акрамя таго, у ходзе пасяджэння калегіі абмеркавана ўзаемадзеянне БНП і НЦПІ ў 2022 годзе і намечаны перспектывы супрацоўніцтва на 2023 год.

30 декабря 2022 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх