• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Мы памятаем! Дэлегацыя НЦПІ прыняла ўдзел у мерапрыемстве, прысвечаным 80-годдзю хатынскай трагедыі

22 сакавіка прадстаўнікі калектыву НЦПІ прынялі ўдзел у мітынгу-рэквіеме ў мемарыяльным комплексе «Хатынь», прымеркаваным да 80-годдзя хатынскай трагедыі.

Хатынь.jpg

Сёння ў Хатыні ўспаміналі ўсіх, хто бязвінна стаў ахвярай маштабнага ваеннага злачынства. За гады вайны яе лёс падзялілі сотні вёсак Беларусі. Трагедыя Хатыні з'яўляецца сведчаннем мэтанакіраванай палітыкі генацыду гітлераўскай Германіі ў адносінах да насельніцтва нашай краіны.

Возложение цветов в Хатыни 22 марта 2023 г.

У гэты дзень мемарыяльны комплекс наведалі прадстаўнікі Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі. Каля брацкай магілы яны схілілі галовы ў знак памяці аб загінулых і ўсклалі кветкі да падножжа мемарыяльнага знака «Вянок памяці».

80-летие хатынской трагедии

Хатынь.jpg

Хатынь

Возложение цветов в Хатыни

Да прысутных звярнуўся дырэктар НЦПІ Андрэй Матэльскі:

«У гісторыі нашага народа ёсць падзеі, якія не падлягаюць забыццю.

Для грамадзян нашай краіны слова «Хатынь» – сімвал трагедыі ўсяго беларускага народа. Напамін пра вайну, пра тыя жудасныя падзеі для мільёнаў людзей, іх пакуты і боль страт.

Сёння – 80 гадоў з дня трагедыі ў Хатыні.

У гэты дзень падчас карнай аперацыі вёска Хатынь была спалена гітлераўцамі разам з усімі яе жыхарамі. Загінулі 149 чалавек, з іх 75 дзяцей да 16-гадовага ўзросту. Трагічны лёс Хатыні падзялілі 628 вёсак Беларусі, 186 з якіх так і не адноўлены пасля вайны.

Сёння тысячы людзей прыязджаюць сюды з усяго свету, каб ушанаваць памяць нявінных ахвяр той страшнай пары.

Знаходзячыся тут, мы можам яшчэ раз уявіць, што тут адбывалася, адчуць тыя злачынствы фашыстаў, усвядоміць тое, як агідна і цынічна сёння выглядаюць спробы перакроіць гісторыю, здрадзіць забыццю страшныя злачынствы нацыстаў і іх паслугачоў.

Але мы добра разумеем, гістарычная памяць аб злачынствах нямецка-фашысцкіх захопнікаў, нацысцкай ідэалогіі не падлягае забыццю, а тым больш рэвізіі і пераацэнцы. Яна павінна стаць перашкодай на шляху адраджэння фашызму, дзе б гэта ні было.

Будзем вартыя светлай памяці загінулых!»

У сваім выступленні Андрэй Францавіч таксама адзначыў уклад беларускай моладзі, якая не засталася ў баку ад ініцыятывы Кіраўніка дзяржавы і актыўна ўключылася ў работу па рэканструкцыі мемарыяльнага комплексу ў ходзе Усебеларускай маладзёжнай будоўлі. Свой уклад унеслі ў будаўніцтва комплексу прадстаўнікі нашай арганізацыі.

Хатынь

«Вельмі важна прывіваць і падтрымліваць цікавасць моладзі да гістарычнага мінулага нашай краіны, і мы ганарымся тым, што наша першасная арганізацыя таксама ўнесла свой уклад у рэканструкцыю мемарыяльнага комплексу Хатынь. Гэта важна і сімвалічна, бо менавіта маладыя людзі з'яўляюцца правадніком тых каштоўнасцяў і той памяці, якую захоўвае гэтае месца», – адзначыла Таццяна Навумава, сакратар першаснай арганізацыі ГА «БРСМ» Цэнтра.

Хатынь

Даведачна

У новым музеі мемарыяльнага комплексу «Хатынь» размешчаны шэсць выставачных залаў, дзе наведвальнікі паэтапна знаёмяцца з гісторыяй буйных ваенных канфліктаў, трагедыяй мірнага насельніцтва ў іх: «Дрэва гісторыі» (пра перыяд ваенных паходаў і войнаў на беларускай зямлі ў Х-ХХ стагоддзях), «Пачатак вайны», «Акупацыя», «Спаленыя вёскі», «Вечнасць» (сімвалізуе месца пакланення ўсім ахвярам сярод мірнага насельніцтва і ўключае ў сябе назвы ўсіх пацярпелых населеных пунктаў) і «Памяць». Гэта зала, куды наведвальнікі трапляюць пасля завяршэння экскурсіі па музеі, пабудавана ў форме двухступеністага атрыума і прысвечана даследаванням і ўвасабленням у мастацкіх вобразах, кінематаграфіі і архітэктурных комплексах тэмы генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

 

22 марта 2023 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх