• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Мы адно цэлае! НЦПІ і яго філіялы прынялі ўдзел у святкаванні Дня народнага адзінства

17 верасня Беларусь шырока адзначыла вялікае дзяржаўнае свята. Да Дня народнага адзінства прымеркавана нямала буйных грамадска-палітычных і патрыятычных мерапрыемстваў у сталіцы і рэгіёнах краіны. НЦПІ і яго філіялы прынялі ўдзел у мерапрыемствах, прымеркаваных да свята.

Напярэдадні свята прадстаўнікі пярвічнай маладзёжнай арганізацыі БРСМ разам з намеснікам дырэктара Вячаславам Бякетай далучыліся да патрыятычнай акцыі «Роднае – народнае». Разам з віншаваннямі актывісты пярвічка ўручалі работнікам сімвал адзінства – чырвона-зялёныя стужачкі на запясце.

Патриотическая акция «Роднае – народнае»

Патриотическая акция «Роднае – народнае»

Таксама напярэдадні адбыўся збор працоўнага калектыва Цэнтра. Дырэктар НЦПІ Андрэй Матэльскі павіншаваў калег з надыходзячым святам, пажадаў ўсім жыць у мірнай і квітнеючай Беларусі, асабліва адзначыў, што толькі ў адзінстве мы захаваем мір і дабрабыт на нашай зямлі.

Акрамя таго, 16 верасня работнікі Цэнтра на чале з намеснікам дырэктара Вячаславам Бякетам наведалі экспазіцыю «Беларусь і беларусы» ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь. Падчас экскурсіі яны ўбачылі ўнікальныя экспанаты, сярод якіх – прылады працы розных эпох, прадметы мастацтва, старадрукі, экзэмпляры выданняў Канстытуцыі БССР і іншыя.

Посещение музея

Работники НЦПИ в Национальном историческом музее Республики Беларусь

Добраўпарадкаванне мемарыяльнага комплексу «Хатынь» і ўдзел у патрыятычным Форуме

17 верасня работнікі Цэнтра і РЦПІ Мінскай вобласці прынялі ўдзел у агульнарэспубліканскай грамадскай працоўнай акцыі «Сіла ў адзінстве!», якая прайшла на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу «Хатынь».

Хатынь

Перад пачаткам работ каля мемарыяльнага элемента «Сцяна памяці» моладзь усклала кветкі і запаліла лампады ў памяць аб 66 месцах масавага знішчэння мірных жыхароў і ваеннапалонных.

Возложение цветов

«Дзень народнага адзінства – свята пераемнасці пакаленняў, якое служыць яшчэ адным напамінам аб непахіснасці і самадастатковасці беларускай нацыі і дзяржаўнасці, фармуе пачуццё датычнасці да краіны і лёсу кожнага грамадзяніна. Работнікі НЦПІ адзначаюць гэтую дату ў адным з самых шанаваных месцаў у Беларусі – у Хатыні. У недалёкай будучыні тут з'явіцца паўнацэнны музей. Таму сёння кожны з нас рады магчымасці зрабіць свой унёсак у добраўпарадкаванне гэтага памятнага месца, трагічная гісторыя якога заўсёды будзе жыць у сэрцах беларусаў», – адзначыў намеснік дырэктара НЦПІ Вячаслаў Бякета.

Даведачна

На тэрыторыі комплексу вядзецца будаўніцтва музея, якому ў 2022 годзе рашэннем Кіраўніка дзяржавы прысвоены статус Усебеларускай маладзёжнай будоўлі. У добраўпарадкаванні будучага музея ў дзень дзяржаўнага свята прынялі ўдзел больш за 250 чалавек.

Общереспубликанская общественная трудовая акция «Сила в единстве!»

Трудовая акция на территории мемориального комплекса «Хатынь»

Напрыканцы ўрачыстых мерапрыемстваў работнікі НЦПІ наведалі Форум патрыятычных сіл «Гэта НАША гісторыя» ў «Мінск-арэне» з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Канцэртная праграма яшчэ раз нагадала ўсім прысутным, што ўсе мы, беларусы, – моцная і адзіная нацыя!

Празднование Дня народного единства

Інтэлектуальныя турніры, адкрыццё памятных мясцін, патрыятычныя акцыі: філіялы НЦПІ далучыліся да святкавання

Інтэлектуальны турнір у Брэсце

Напярэдадні Дня народнага адзінства РЦПІ Брэсцкай вобласці выступіў суарганізатарам абласнога этапа інтэлектуальнай гульні «QUIZ – народнае адзінства», арганізаванай БРСМ.

Интеллектуальная игра «QUIZ – народное единство»

Праверыць свае веды сабраліся 13 каманд устаноў адукацыі Ленінскага раёна г. Брэста. Рабят вітала спецыяліст РЦПІ Брэсцкай вобласці Вольга Галовій. Яна павіншавала хлопчыкаў і дзяўчынак з надыходзячым дзяржаўным святам і расказала аб праектах Цэнтра, якія рэалізуюцца ў рамках прававога выхавання падрастаючага пакалення, а таксама аб дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсах – правадніках у свет права для дзяцей і падлеткаў: Дзіцячы прававы сайт, ІПС «ЭТАЛОН-ONLINE».

Камандам-пераможцам уручаны падарункі і сувеніры ад НЦПІ і mir.pravo.by.

Віцебск далучыўся да рэспубліканскага праекта «Сімвал адзінства»

15 верасня РЦПІ Віцебскай вобласці прыняў удзел у рэспубліканскім праекце «Сімвал адзінства», прысвечаным Дню народнага адзінства і Году гістарычнай памяці.

РЦПИ Витебской области принял участие в республиканском проекте «Символ единства»

У рамках патрыятычнага мерапрыемства супрацоўнікі Віцебскага філіялу паўдзельнічалі ў мітынгу, які адбыўся ля бюста Героя Савецкага Саюза, Героя Сацыялістычнай Працы Пятра Машэрава, і далучыліся да аўтапрабегу, які прайшоў ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. На мерапрыемстве адбылося ўрачыстае адкрыццё інфармацыйнай таблічкі з QR-кодам, з якім можна будзе прачытаць і праслухаць у прафесійным агучванні інфармацыю аб жыцці вядомага беларускага палітычнага дзеяча.

Прававая віктарына ў Гомелі

У Дзень народнага адзінства на маладзёжнай пляцоўцы на плошчы Леніна ў Гомелі разгарнулася мноства стэндаў з гульнямі, выставамі і інтэрактывам.

Стенд с правовой викториной от РЦПИ Гомельской области

Адным з такіх ажыўленых месцаў стаў стэнд з прававой віктарынай ад РЦПІ Гомельскай вобласці. На працягу ўсяго дня кожны ахвочы мог паўдзельнічаць і за правільны адказ атрымаць памятныя падарункі з сімволікай НЦПІ.

Абласны форум рэспубліканскай акцыі «Беларусь адзіная» ў Гродне

16 верасня РЦПІ Гродзенскай вобласці прыняў удзел у абласным форуме рэспубліканскай акцыі «Беларусь адзіная».

Областной форум республиканской акции «Беларусь адзіная» в Гродно

У форуме прынялі ўдзел кіраўніцтва рэгіёна, прадстаўнікі дэпутацкага корпуса, грамадскіх аб'яднанняў, моладзь, каб абмеркаваць важнасць захавання гістарычнай памяці беларусаў, нашай незалежнай і сувярэннай дзяржавы.

Презентация печатной продукции и информационно-правовых ресурсов НЦПИ

На мерапрыемстве была арганізавана прэзентацыя друкаванай прадукцыі і інфармацыйна-прававых рэсурсаў НЦПІ, якая выклікала жывую цікавасць ва ўдзельнікаў форуму.

Дыялогавая пляцоўка ў Мінскім рэгіёне

15 верасня РЦПІ Мінскай вобласці прыняў удзел у рабоце дыялогавай пляцоўкі на базе Дзяржынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі.

Диалоговая площадка на базе Дзержинской центральной районной библиотеки

Віншуючы прысутных з надыходзячым святам, дырэктар філіяла НЦПІ Руслан Трухан адзначыў: «У аснове народнага адзінства беларусаў – гістарычная памяць, прыхільнасць да традыцый і шанаванне дзяржаўных сімвалаў, веданне законаў нашай дзяржавы. Гэта ключавыя напрамкі патрыятычнага выхавання».

Руслан Іванавіч абазначыў ролю НЦПІ ў прававой асвеце грамадзян, рэсурсы якога з'яўляюцца на працягу многіх гадоў праваднікамі дзяржаўнай палітыкі ў сферы права: Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал pravo.by, Прававы форум Беларусі forumpravo.by, Дзіцячы прававы сайт mir.pravo.by, прававыя сістэмы «ЭТАЛОН» і «ЭТАЛОН-ONLINE».

Святочны канцэрт у сталіцы

Работнікі РЦПІ г. Мінска прынялі ўдзел у віншавальным мерапрыемстве адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска, прысвечаным Дню народнага адзінства.

Концерт

У ім прынялі ўдзел кіраўніцтва адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска, першы намеснік Міністра спорту і турызму, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, кіраўнікі грамадскіх арганізацый. Завяршылася мерапрыемства святочным канцэртам.

«Прававая майстэрня» ў Магілёве

15 верасня на базе Магілёўскай гарадской бібліятэкі імя К. Маркса адбылося мерапрыемства для навучэнцаў устаноў адукацыі «Дзіцячы бульвар».

Мероприятие для учащихся учреждений образования «Детский бульвар»

Рабятам было прапанавана зайсці ў экскурсійнае бюро «Гарадовод», наведаць музей «Кніжных эпох», букіністычную краму «З бібліятэчных засекаў». РЦПІ была арганізавана маляўнічая і цікавая лакацыя «Прававая майстэрня», у якой школьнікі пазнаёміліся з Дзіцячым прававым сайтам, пагулялі ў вясёлыя гульні, даведаліся аб карысных раздзелах сайта www.mir.pravo.by, а таксама важных для іх дакументах: Канстытуцыі, Кодэксе аб адукацыі і Законе «О правах ребенка».

Усім наведвальнікам былі ўручаны памятныя падарункі НЦПІ.

19 Сентября 2022 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
НЦПИ 25 лет
Подняться наверх