• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Моладзь у навуцы і бізнесе – 2021

Моладзь у навуцы і бізнесе – 2021

Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь прыняў удзел у 11-й універсітэцкай дэкадзе студэнцкай навукі «Моладзь у навуцы і бізнесе – 2021», у рамках якой прайшлі 14-я Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя студэнтаў «Нацыянальная эканоміка Рэспублікі Беларусь: праблемы і перспектывы развіцця» і конкурс бізнес-ідэй і праектаў «Маркет ідэй». Арганізаваў мерапрыемствы Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт. У якасці ганаровага госця і члена журы ў названых мерапрыемствах прыняў удзел намеснік дырэктара НЦПІ Вячаслаў Бякета.

На ўрачыстым адкрыцці канферэнцыі Вячаслаў Бякета выступіў з прывітальным словам, адзначыўшы, што актыўнае далучэнне студэнтаў да падобных праектаў развівае ў іх інтарэс да навукі і павышае творчы патэнцыял кожнага ўдзельніка. Менавіта такія ініцыятывы дапамагаюць перайсці ад тэорыі да рашэння практычных задач, разгледзець магчымасці і шляхі для ўласных імкненняў у прафесію.

Сёння дзякуючы цеснаму супрацоўніцтву НЦПІ і ўстаноў вышэйшай адукацыі рэалізуюцца многія сумесныя праекты: конкурсы, алімпіяды, канферэнцыі. Пры гэтым Цэнтр забяспечвае інфармацыйна-прававую падтрымку сферы адукацыі не толькі ў рамках такіх мерапрыемстваў, але таксама падчас навучальнага працэсу і навукова-даследчай дзейнасці. І студэнтам, і выкладчыкам добра вядомыя дзяржаўныя інфармацыйна-прававыя рэсурсы, што фарміруе НЦПІ, – прававыя сістэмы «ЭТАЛОН» і «ЭТАЛОН-ONLINE», Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, Прававы форум Беларусі. Менавіта дзякуючы вывучэнню гэтых рэсурсаў і іх выкарыстанню ў працэсе навучання студэнты спасцігаюць важнасць выкарыстання надзейных крыніц прававой інфармацыі, якія гарантуюць яе дакладнасць і эталоннасць, а таксама атрымліваюць неабходныя навыкі, што ў будучыні, несумненна, спатрэбяцца ім у рабоце.

Вячеслав Бекета с участниками 11-й университетской декады студенческой науки «Молодежь в науке и бизнесе – 2021»

На конкурсе бізнес-ідэй і праектаў «Маркет ідэй» студэнты прадставілі на суд журы свае праекты ў трох намінацыях: «Лепшая ініцыятыва для БДЭУ», «Лепшы бізнес-праект», «Лепшая бізнес-ідэя». Найбольш яркімі ідэямі сталі прасоўванне смарт-ручкі на рынку Беларусі, унікальныя мабільныя дадаткі рознай накіраванасці, кавярня з астранамічнай тэматыкай, віртуальная экскурсія па БДЭУ, многія іншыя.

Участники 11-й университетской декады студенческой науки «Молодежь в науке и бизнесе – 2021»

Ад НЦПІ Вячаслаў Бякета павіншаваў пераможцаў конкурсу і ўручыў прызы, сярод якіх сертыфікат доступу да інфармацыйна-пошукавай сістэмы «ЭТАЛОН-ONLINE».

Вячеслав Бекета с участниками 11-й университетской декады студенческой науки «Молодежь в науке и бизнесе – 2021»

У межах мерапрыемства НЦПІ таксама арганізаваў экспазіцыю і прэзентацыю дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў (pravo.by, «ЭТАЛОН» і «ЭТАЛОН-ONLINE», forumpravo.by, mir.pravo.by).

Актыўнае супрацоўніцтва з сістэмай адукацыі з’яўляецца адным з прыярытэтных кірункаў дзейнасці НЦПІ, забяспечваючы эфектыўную рэалізацыю задач па прававой асвеце грамадзян і фарміраванні прававога грамадства.

19 апреля 2021 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх