• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Крымінальны кодэкс з актуальнымі змяненнямі выпушчаны НЦПІ

Крымінальны кодэкс з актуальнымі змяненнямі выпушчаны НЦПІ

Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь выпушчана абноўленае друкаванае выданне «Уголовный кодекс Республики Беларусь».

Выданне выпушчана па стане на 9 верасня 2021 г. і змяшчае змяненні, прынятыя згодна Закону Рэспублікі Беларусь ад 26 мая 2021 г. № 112-З.

У прыватнасці, змяненнямі прадугледжаны больш дыферэнцыраваны падыход да прызначэння штрафу (у залежнасці ад канкрэтных абставін здзейсненага злачынства і асобы злачынцы), а таксама магчымасць яго растэрміноўкі.

Уведзены інстытут замены пакарання, не звязанага з ізаляцыяй ад грамадства, болей строгім у выпадку, калі асуджаны ўхіляецца ад яго адбывання. Адпаведнае рашэнне будзе прымаць суд.

Удасканалены меры адказнасці за іншыя злачынныя дзеянні. Так, у прыватнасці, з улікам сучасных тэндэнцый у сферы інфарматызацыі і аналізу правапрымяняльнай практыкі выкладзена ў новай рэдакцыі глава 31 КК «Преступления против компьютерной безопасности». Істотна ўзмацняецца адказнасць за ўхіленне ад выплаты падаткаў.

Асноўныя палажэнні закона ўваходзяць у сілу з 9 верасня 2021 г..

Кніга прадстаўлена ў цвёрдым пераплёце, забяспечана алфавітна-прадметным паказальнікам.

Аб’ём – 304 стар.

Цана аднаго экземпляра складае 9,90 рубля.

Набыць гэта выданне можна:

  • у НЦПІ, па адрасе: вул. Берсана, 1а, каб. 118;
  • у інтэрнэт-магазіне pravo.reshop.by;
  • у рэгіянальных цэнтрах прававой інфармацыі, глядзіце адрасы тут;
  • у кнігарнях рэспублікі.

Даведкі па тэлефонах: (017) 279-99-99, (017) 279-99-34.

E-mail: sales@ncpi.gov.by.

21 июня 2021 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх