• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Кішэнная версія новых Правілаў палявання выпушчана НЦПІ

Кішэнная версія новых Правілаў палявання выпушчана НЦПІ

У выданні змешчаны Правілы палявання, зацверджаныя Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 сакавіка 2018 г. № 112 «Об охоте и ведении охотничьего хозяйства» ў рэдакцыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 верасня 2020 г. № 345 «Об изменении указов Президента Республики Беларусь». Правіламі вызначаюцца прававыя асновы арганізацыі і ажыццяўлення палявання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Кніга ў новым фармаце лёгка змесціцца не толькі ў сумцы або заплечніку, але і ў кішэні верхняга адзення, што дазволіць работнікам інспекцый аховы жывёльнага і расліннага свету, егерам, паляўніцтвазнаўцам і паляўнічым заўсёды мець пры сабе надзейнага прававога памочніка ў сферы арганізацыі і правядзення палявання.

Выданне прадстаўлена ў мяккім пераплёце. Аб’ём кнігі – 112 старонак.

Набыць выданне можна ў НЦПІ, па адрасе: г. Мінск, вул. Берсана, 1а, каб. 118; тэлефон для сувязі: 8-017-279-99-39, або ў рэгіянальным цэнтры прававой інфармацыі г. Мінска: вул. Румянцава, 15, кантактны нумар: 8-017-263-87-43.

2 апреля 2021 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх