• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Каманда «Цэнтр» заняла другое месца ў спартыўна-турыстычным злёце, прысвечаным Году народнага адзінства

Каманда «Цэнтр» заняла другое месца ў спартыўна-турыстычным злёце, прысвечаным Году народнага адзінства

З 20 па 22 жніўня 2021 г. ужо па традыцыі ў Стаўбцоўскім раёне на беразе ракі Нёман побач з турысцка-аздараўленчым комплексам «Высокі Бераг» у рамках XХII рэспубліканскай спартакіяды работнікаў апаратаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага ўпраўлення адбыўся спартыўна-турысцкі злёт, прысвечаны Году народнага адзінства.

Спартыўна-турысцкі злёт – гэта выдатная магчымасць для каманд праявіць свае спартыўныя і творчыя магчымасці, згуртаваць камандны дух і разам прайсці праз усе выпрабаванні.

Вечарам у першы дзень злёту на творчым конкурсе «Прадстаўленне каманды» у сваёй падгрупе каманда НЦПІ заняла першае месца! Яркасць выступлення была высока ацэнена журы.

Спортивно-туристский слет, посвященный Году народного единства

Другі дзень пачаўся са спаборніцтваў па спартыўным арыентаванні. Каманду НЦПІ ў гэтай дысцыпліне прадстаўлялі Максім Малікаў, Уладзіслаў Макарэвіч, Алена Акушка і Ніна Егаян.

Спортивно-туристский слет, посвященный Году народного единства

У дысцыпліне «Тэхніка пешаходнага турызму» трэба было на час паказаць камандныя навыкі на этапах вязкі вузлоў, пераправы па бярвёнах, маятнік, траверс схілу, пераадоленне навясной пераправы і забалочанага ўчастка «гаць». Каманда НЦПІ ў складзе Іллі Кавалёва, Уладзіслава Макарэвіча, Ганны Дзямко і Алены Ціхаміравай упэўнена заняла першае месца ў сваёй падгрупе.

Спортивно-туристский слет, посвященный Году народного единства

Спортивно-туристский слет, посвященный Году народного единства

Спортивно-туристский слет, посвященный Году народного единства

У спаборніцтвах па тэхніцы воднага турызму былі прадстаўлены два экіпажа: мужчынскі прадстаўлялі Віктар Быкаў і Ілля Кавалёў, змешаны экіпаж прадставілі Ілля Кавалёў і Ганна Дзямко. Праявіўшы майстэрства і паказаўшы ўмелую камандную работу, каманда Цэнтра дадала да скарбонкі ўзнагарод другое месца.

Спортивно-туристский слет, посвященный Году народного единства

Спортивно-туристский слет, посвященный Году народного единства

У тэхніцы веласіпеднага турызму каманду НЦПІ прадстаўлялі Аляксандр Прылішч, Віктар Быкаў і Ганна Дзямко. Упэўненае валоданне веласіпедам, майстэрства пры праходжанні элементаў фігурнага киравання на час дазволілі камандзе заняць другое месца.

Спортивно-туристский слет, посвященный Году народного единства

У творчым конкурсе каманда прадставіла на суд журы і гледачам тэатральную пастаноўку ў суправаджэнні аўтарскай песні на беларускай мове. Вакальныя даныя Вячаслава Абрамава, Вячаслава Бякеты, Ірыны Чупраковой і Алы Семіжон былі падмацаваны акцёрскім майстэрствам Аляксандра і Вольгі Прылішч, Вікторыі Снігіровай, Таццяны Наумавай, Маргарыты Круглянінай, Віктара Быкава, Юрыя Аўсея і Аляксандра Баравікова. У выніку – другое месца ў сваёй падгрупе.

Спортивно-туристский слет, посвященный Году народного единства

У выніку ў конкурснай праграме каманда Цэнтра заняла першае месца, а ў выніковым пратаколе спаборніцтваў турысцкага злёту набрала 11 балаў, заваяваўшы другое агульнакаманднае месца.

Спортивно-туристский слет, посвященный Году народного единства

Віншуем каманду «Цэнтр» з добрым выступленнем на спартыўна-турысцкім злёце і жадаем далейшых перамог!

Спортивно-туристский слет, посвященный Году народного единства

Спортивно-туристский слет, посвященный Году народного единства

Спортивно-туристский слет, посвященный Году народного единства

Спортивно-туристский слет, посвященный Году народного единства

Спортивно-туристский слет, посвященный Году народного единства

Спортивно-туристский слет, посвященный Году народного единства

(фота – НЦПІ)

24 августа 2021 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх