25 лютага ў рамках праграмы XХII рэспубліканскай спартакіяды работнікаў апаратаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання адбыліся спаборніцтвы па кулявой стральбе.
У складзе каманды НЦПІ ўдзельнічалі Аксана Співак, Вячаслаў Абрамаў і Аляксандр Бравусаў. Нашы спартоўцы традыцыйна моцныя ў гэтых спаборніцтвах і не ў першы раз займаюць прызавыя месцы.
На гэты раз каманда НЦПІ заняла першае месца, ва ўпартай барацьбе апярэдзіўшы зборныя Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь.
Віншуем спартсменаў НЦПІ з першым месцам і жадаем далейшых поспехаў!