• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Каманда НЦПІ заняла першае месца ў спаборніцтвах па більярдзе

Каманда НЦПІ заняла першае месца ў спаборніцтвах па більярдзе

Каманда Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь 5 і 6 снежня 2019 г. прыняла ўдзел у спаборніцтвах па більярдзе ў межах ХХ спартакіяды работнікаў цэнтральных апаратаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання.

Дзякуючы індывідуальнаму майстэрству, сабранасці і волі да перамогі каманда Цэнтра паднялася на самую высокую прыступку п’едэстала.

Серадзюк Сяргей заняў першае месца ў асабістым заліку. Годна выступіў і Трапачоў Вячаслаў, заняўшы шостае месца ў асабістым заліку.

Агульны вынік дазволіў прынесці ў скарбонку ўзнагарод НЦПІ кубак за першае месца.

Віншуем спартсменаў НЦПІ з перамогай!!!

9 декабря 2019 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх