• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Каманда НЦПІ заняла другое месца ў спаборніцтвах па настольным тэнісе

Каманда НЦПІ заняла другое месца ў спаборніцтвах па настольным тэнісе

7–8 кастрычніка 2020 г. у рамках ХХI спартакіяды работнікаў цэнтральных апаратаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання каманда Цэнтра ў складзе Дзмітрыя Марозава і Вольгі Багдановіч прыняла ўдзел у спаборніцтвах па настольным тэнісе.

Дзякуючы праяўленаму індывідуальнаму майстэрству Дзмітрый Марозаў заняў другое месца ў асабістым заліку сярод мужчын, а Вольга Багдановіч – першае месца ў асабістым заліку сярод жанчын. У парных спаборніцтвах нашы ўдзельнікі паказалі зладжаную камандную гульню і занялі высокае другое месца. У выніку каманда НЦПІ, ва ўпартай барацьбе саступіўшы камандзе Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, заняла другое агульнакаманднае месца. На трэцяй прыступцы п’едэстала размясцілася каманда Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь.

Віншуем спартсменаў НЦПІ з годным выступленнем і жадаем далейшых перамог!


9 октября 2020 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх