• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Каманда НЦПІ заняла 1 месца ў спаборніцтвах па бадмінтоне, якія завяршаюць спартакіяду

Каманда НЦПІ заняла 1 месца ў спаборніцтвах па бадмінтоне, якія завяршаюць спартакіяду

Віншуем каманду Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь з першым месцам у спаборніцтвах па бадмінтоне, якія завяршаюць круглагадовую спартакіяду работнікаў цэнтральных апаратаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання.

Каманда Цэнтра ў складзе Баркоўскай Ірыны, Захаравай Кацярыны, Марозава Дзмітрыя і Серадзюка Сяргея дзякуючы зладжанай гульні ў парных мужчынскіх і жаночых спаборніцтвах, настойлівасці і волі да перамогі ўнесла ў спіс узнагарод НЦПІ чарговы кубак за першае месца.

Віншуем спартсменаў НЦПІ з перамогай!

12 декабря 2019 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх