• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

І зноў перамога! У НЦПІ другое месца ў спаборніцтвах па настольным тэнісе

І зноў перамога! У НЦПІ другое месца ў спаборніцтвах па настольным тэнісе

Каманда Цэнтра 19 і 20 снежня прыняла ўдзел у спаборніцтвах па настольным тэнісе. У выніку ўпартай барацьбы нашы спартоўцы ўвайшлі ў тройку найлепшых і занялі другое агульнакаманднае месца.

У спартыўных спаборніцтвах дастойна выступілі Мікалай Радзівановіч і Вольга Багдановіч. У змешаным парным разрадзе ўдзельнікі занялі трэцяе месца, у спаборніцтвах сярод мужчын і жанчын – адпаведна чацвёртае і другое месцы.

Спаборніцтвы праходзілі ў рамках XXIII спартакіяды работнікаў цэнтральных апаратаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання.

Віншуем нашых спартоўцаў і жадаем ім далейшых перамог!

21 декабря 2022 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх