• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Ганаровая грамата НЦПІ – у знак шматгадовага і разнапланавага супрацоўніцтва з БДУ

Ганаровая грамата НЦПІ – у знак шматгадовага і разнапланавага супрацоўніцтва з БДУ
Дырэктар НЦПІ Андрэй Матэльскі ўручыў Ганаровую грамату НЦПІ намесніку дэкана па навукова-адукацыйнай дзейнасці юрыдычнага факультэта Белдзяржуніверсітэта, дацэнту, кандыдату юрыдычных навук Сяргею Калініну.

Сяргей Артуравіч уносіць значны ўклад у пашырэнне адносін Цэнтра і БДУ, прымае актыўны ўдзел у развіцці дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Уручаючы ўзнагароду, Андрэй Францавіч падкрэсліў важнасць шматгадовага рознабаковага супрацоўніцтва юрыдычнага факультэта БДУ і НЦПІ ў навуковай сферы і адукацыйнай дзейнасці па пытаннях прававой інфарматызацыі і падрыхтоўкі спецыялістаў.

Пры непасрэдным удзеле Сяргея Калініна ў 2004 годзе на базе факультэта было створана аддзяленне Кафедры ЮНЕСКА па інфармацыйных тэхналогіях і праве НЦПІ, штогод у БДУ праходзіць Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда і рэспубліканскі прававы турнір «Сіла Закона», адным з арганізатараў якіх з’яўляецца Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі.

«Упэўнены, у будучым годзе ў рамках стратэгічнага партнёрства БДУ і НЦПІ нас чакае новы паспяховы этап узаемадзеяння», – падвёў вынік Андрэй Францавіч.

 


16 декабря 2022 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх