• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Ганаровая грамата НЦПІ ўручана калектыву Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа

Ганаровая грамата НЦПІ ўручана калектыву Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа

9 снежня дырэктар НЦПІ Андрэй Матэльскі ўручыў Ганаровую грамату калектыву Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Гэтай узнагародай была адзначана актыўная работа па ўдасканаленні нацыянальнага заканадаўства на дзяржаўных мовах і плённае супрацоўніцтва ў сферы развіцця дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Мерапрыемства было прымеркавана да Дня юрыста.

Вынікам 4-гадовага супрацоўніцтва НЦПІ і Інстытута мовазнаўства па перакладзе на беларускую мову заканадаўства нашай краіны стаў пераклад 16 з 25 дзейных у Рэспубліцы Беларусь кодэксаў (тэксты 15 перакладаў размешчаны на Нацыянальным прававым партале).

У сваёй прывітальнай прамове Андрэй Матэльскі адзначыў важнасць работы філолагаў і іх уклад у справу прававой асветы грамадзян.

«Пытанні, якія з’явіліся падчас работы над перакладамі, патрабуюць цеснага супрацоўніцтва юрыстаў і лінгвістаў. І гарачыя дыскусіі, што ўзнікаюць пры абмеркаванні перакладу кодэксаў, накіраваныя на пошук максімальна дакладных лінгвістычных канструкцый, пры дапамозе якіх тэкст выкладаецца на беларускай мове. Гэта дапамагае ўдасканаленню заканадаўства і на рускай мове, дазваляючы ў далейшым ладзіць норму такім чынам, каб не ўзнікала неадназначнасці ў яе разуменні».

У 2022 годзе пачаты новы перспектыўны накірунак супрацоўніцтва Цэнтра і Інстытута – праца па перакладзе тэкстаў міжнародных дагавораў у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза і актаў органаў Еўразійскага эканамічнага саюза з рускай на беларускую мову. Сёння да работы далучаны 21 супрацоўнік Інстытута. За бягучы год перакладзена 616 міжнародных дакументаў агульным аб’ёмам 15 079 старонак і забяспечана прысутнасць на Прававым партале Еўразійскага эканамічнага саюза тэкстаў прававых актаў на беларускай мове побач з актамі на казахскай, кыргызскай і армянскай.

«Асобна хацелася б адзначыць важную для грамадства работу па перакладзе на беларускую мову змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю, прынятых на рэспубліканскім рэферэндуме 27 лютага 2022 г., – працягнуў дырэктар НЦПІ. – Аператыўна і якасна зрабіць гэта дазволіў той вялікі вопыт перакладу тэкстаў прававых актаў з іх асаблівай тэрміналагічнай базай.

Разам з тым работа ў гэтым напрамку мае не толькі практычную накіраванасць, яна дапамагае паляпшаць лексікаграфічную базу беларускай мовы, у тым ліку ўдасканальваць і юрыдычны слоўнік, які вядзецца Цэнтрам.

Дзякую вам за ўклад у развіццё беларускай навукі і хачу пажадаць новых творчых адкрыццяў на карысць нашай Радзімы!»

Напрыканцы свайго выступлення кіраўнік НЦПІ ўручыў дырэктару Інстытута Ігару Капылову Ганаровую грамату для калектыву.

Даведачна

У 2019 годзе з мэтай выканання даручэння Кіраўніка дзяржавы, дадзенага 1 сакавіка 2019 г. у ходзе «Вялікай размовы з Прэзідэнтам», пры Нацыянальным цэнтры прававой інфармацыі быў створаны экспертны савет па пытаннях перакладу заканадаўчых актаў на беларускую мову. У яго склад увайшлі прадстаўнікі НАН Беларусі, Мінюста, Мінкультуры, вядучых ВНУ і іншых арганізацый, кандыдаты юрыдычных і філалагічных навук. Намеснікам Старшыні экспертнага савета прызначаны Ігар Капылоў, дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа, а непасрэдна перакладчыкамі выступаюць работнікі ўстановы.


12 декабря 2022 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх