• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Электронны дакументаабарот на прадпрыемствах. Запуск абмену эТН (эТТН) абмеркавалі на семінары НЦПІ

4 мая на YouTube-канале НЦПІ адбылася адкрытая трансляцыя семінара «EDIальны дакументазварот. Практычныя прыклады запуску абмену эТН (эТТН) на вялікіх і малых прадпрыемствах».

семинар НЦПИ

У якасці спікераў выступілі Вячаслаў Майкоўскі, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення – начальнік упраўлення электронных сістэм кантролю галоўнага ўпраўлення кантролю рэалізацыі тавараў і паслуг Міністэрства па падатках і зборах, і прадстаўнікі EDI-правайдэра ТАА «Сучасныя тэхналогіі гандлю» (EDI-правайдэр СТТ): Дзмітрый Дзядзінкін, намеснік дырэктара па продажах кампаніі, і Аляксей Лукша, кіраўнік аддзела тэхнічнай падтрымкі.

Прамы эфір быў прысвечаны перавагам выкарыстання электроннага дакумента і азнаямленню з варыянтамі працы з EDI-правайдэрам СТТ.

Спікеры падрабязна распавялі аб магчымасцях першаснай налады EDI-сістэмы СТТ і нюансах правядзення асноўных аперацый з ЭДА, а таксама адказалі на пытанні, якія паступілі.

Адзначым, што гэта другі семінар у цыкле практыка-арыентаваных семінараў па рабоце ў інфармацыйных сістэмах электроннага дакументазвароту EDI-правайдэраў па стварэнні, перадачы і атрыманні электронных накладных, правядзенне якіх на пляцоўцы НЦПІ запланавана сумесна з Міністэрствам па падатках і зборах.

Калі вы не паспелі паглядзець семінар у прамым эфіры, глядзіце яго ў запісе тут.

Падпісвайцеся на YouTube-канал НЦПІ і глядзіце семінары аб навацыях заканадаўства!

Даведачна

У адпаведнасці з указамі Кіраўніка дзяржавы ад 29 снежня 2020 г. № 496 «О прослеживаемости товаров» і ад 6 студзеня 2021 г. № 9 «Об изменении указов Президента Республики Беларусь» у Рэспубліцы Беларусь функцыянуюць механізмы прасочвальнасці і маркіроўкі тавараў.

Адным з патрабаванняў гэтых механізмаў з’яўляецца абавязковае выкарыстанне суб’ектамі гаспадарання электронных таварных і таварна-транспартных накладных (электронныя накладныя).

4 мая 2023 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх