• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Экскурсія ў цэнтр бяспекі МНС

10 мая ў рамках міжведамаснага ўзаемадзеяння працаўнікі Цэнтра наведалі адукацыйны цэнтр бяспекі жыццядзейнасці Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Работники НЦПИ посетили образовательный центр безопасности жизнедеятельности МЧС

Як адзначыла яго кіраўнік Алена Парчук, ідэя арганізацыі навучання насельніцтва дзеянням у розных надзвычайных сітуацыях знайшла падтрымку на самым высокім узроўні:

«На трох паверхах Цэнтра прадстаўлена больш за 30 інтэрактыўных пляцовак. Навучанне праходзіць у гульнявой форме з выкарыстаннем метаду максімальнага паглыблення ў асяроддзе, якое імітуе надзвычайную сітуацыю. Вядома, найбольшую цікавасць заняткі ўяўляюць для дзяцей, але і дарослыя, наведваючы іх, робяць для сябе шмат адкрыццяў».

Пацвярджэннем слоў кіраўніка стала займальная экскурсія-паглыбленне ў свет непрадбачаных сітуацый, у якія можа трапіць любы чалавек незалежна ад полу, узросту, прафесіі, пасады і гэтак далей.

Так, перамяшчаючыся між лакацыямі, работнікі НЦПІ даведаліся, якія правілы бяспекі неабходна выконваць на вуліцы, запраўцы, чыгуначнай станцыі, у транспарце, у тым ліку метро, пры пераходзе дарогі, руху па слізкай лесвіцы і ў натоўпе.

Экскурсия

Прадстаўнік МНС, якая суправаджала экскурсію займальным апавяданнем, звярнула ўвагу на тое, да якіх, часам трагічных, наступстваў прыводзіць не затушаная цыгарэта падчас запраўкі аўтамабіля, карыстанне мабільным тэлефонам пры перасячэнні ажыўленай магістралі або чыгуначных шляхоў (нават па пешаходным пераходзе!).

Во время экскурсии

Экскурсия в образовательном центре МЧС 11 мая 2023 г.

Адным з пунктаў «маршруту» стала дэманстрацыя правіл пажарнай бяспекі ў побыце. З дапамогай магчымасцяў дапоўненай рэальнасці было прадэманстравана, як важна не пакідаць без нагляду ўключаныя бытавыя прыборы, своечасова клапаціцца аб спраўнасці каміна ці печы, электраправодкі, газавага абсталявання.

В центре МЧС 11 мая 2023 г.

Таксама работнікі НЦПІ на ўласным досведзе змаглі даведацца, што адчувае чалавек, які апынуўся ў цёмным задымленым памяшканні ці падчас землятрусу, моцнага ветру.

Асобныя блокі пазнавальнай экскурсіі былі прысвечаны крымінальнай, экалагічнай бяспецы, правілам паводзін на вадзе, у лесе, падчас розных здарэнняў прыроднага і тэхнагеннага характару.

У завяршэнні экскурсіі намеснік дырэктара НЦПІ Ірына Чупракова адзначыла, што напамін аб правілах бяспекі вельмі актуальны менавіта для дарослых:

«Мы самі часам грэбуем нейкімі правіламі, забываемся на тое, што нашы дзеці, паўтараючы паводзіны дарослых, могуць патрапіць у непрыемную ці нават небяспечную сітуацыю. Такія экскурсіі – гэта яшчэ адзін напамін, што своечасова скончаная размова па тэлефоне можа выратаваць жыццё, а выходзячы з дому варта праверыць, ці выключана зарадка ад мабільніка, ці закрытая фортачка, калі прагназуюць ураган».

Удзельнікі экскурсіі падзякавалі супрацоўнікам МНС за добры ўзровень арганізацыі мерапрыемства.

12 мая 2023 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх