• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Экскурсія па Дзіцячаму прававому сайту, віктарына і ўзнагароджанне – РЦПІ Гомельскай вобласці прыняў удзел у месячніку прававых ведаў

Рэгіянальны цэнтр прававой інфармацыі Гомельскай вобласці сумесна з камісіяй па справах непаўналетніх Гомельскага гарвыканкама правялі інфармацыйна-прафілактычнае мерапрыемства «Абарона правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх з Дзіцячым прававым сайтам», якое адбылося на базе СШ № 26 абласнога цэнтра ў рамках месячніка прававых ведаў.

Сустрэча арганізавана для вучняў і педагогаў у мэтах прафілактыкі злачынстваў і правапарушэнняў, фарміравання ў непаўналетніх прававых свядомасці і паводзін, прасоўвання канструктыўнай актыўнасці падлеткаў у прававым полі.

Даведачна
Інфармацыю аб правапарушэннях непаўналетніх і наступствах іх здзяйснення чытайце на старонках Дзіцячага прававога сайта. Падрабязней тут.

Юныя правазнайкі-гамяльчане не толькі з карысцю падарожнічалі па Дзіцячаму прававому сайту і цікавасцю вывучалі яго разам са спецыялістам РЦПІ Кацярынай Чарнейка, але адказвалі на пытанні і пераконваліся ў правільнасці адказаў на старонках сайта.

Гомель РЦПИ

Кульмінацыйным момантам мерапрыемства стала ўзнагароджанне Нявейкавай Лізаветы, якая заняла другое месца ва ўзроставай катэгорыі 11–14 гадоў конкурсу відэаролікаў «Прававы лайфхак «У мяне шчаслівае дзяцінства – гэта маё права», абвешчаным Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі на mir.pravo.by у чэрвені бягучага года .

Даведачна
Гомельскія школьнікі не толькі актыўна ўдзельнічаюць у конкурсах, якія праводзяцца для дзяцей НЦПІ, але і займаюць прызавыя месцы ў іх. З 32 дасланых гамяльчанамі работ спецыяльную намінацыю «Правы дзяцей, якія маюць патрэбу ў асаблівай абароне» атрымалі Ермалаева Марыя (15 гадоў), Транькова Паліна (13 гадоў), Феафілава Эмілія (7 гадоў) з работай «Мы верым у цуды». Акрамя таго, 2 работы ўвайшлі ў лік прызёраў у сваіх узроставых катэгорыях: «Абавязкі дзіцяці: лепш ведаць, чым здагадвацца» Казіначыкавай Дар'і (10 гадоў) і «З сям'ёй у 23:00» Нявейкавай Лізаветы (13 гадоў) адпаведна.

– Усе інстытуты нашага грамадства імкнуцца да развіцця прававой культуры і ўмацаванню прававых паводзінаў. Не выключэнне і Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі, які ўжо каля 15 гадоў пры дапамозе свайго рэсурсу – Дзіцячага прававога сайта – займаецца прававой асветай непаўналетніх, іх бацькоў і настаўнікаў, – адзначыла дырэктар рэгіянальнага цэнтра прававой інфармацыі Гомельскай вобласці Яўгенія Маісейкіна. Адным са спосабаў яе рэалізацыі з'яўляецца таксама правядзенне вось такіх конкурсаў, якія ў сучасных умовах цыфравізацыі грамадства і развіцця інфармацыйных тэхналогій станоўча ацэньваюцца маладым пакаленнем. Пра гэта сведчыць значная колькасць водгукаў ад удзельнікаў конкурсаў – дзяцей рознага ўзросту. І гэта вельмі радуе, бо прававое выхаванне несумненна павінна пачынацца з дзяцінства. І школа менавіта тое месца, дзе яно ўмацоўваецца і спее, фарміруючы пры гэтым правакультурную юную асобу.

Намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Аліна Кулакоўская, у сваю чаргу, акцэнтавала ўвагу вучняў на праблемах ужывання і распаўсюджвання наркотыкаў сярод непаўналетніх, распавяла пра негатыўныя наступствы неправамерных паводзінаў, пакаянні і шкадаванні ўдзельнікаў падзей, аб пакаранні за ўчыненыя злачынствы і ўзросце наступлення адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці.

Прыемным бонусам для самых актыўных удзельнікаў мерапрыемства сталі фірменныя прызы ад НЦПІ з сімволікай mir.pravo.by.

23 сентября 2021 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх