• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Дзіцячы прававы сайт: версія 2.0

Дзіцячы прававы сайт: версія 2.0

1 чэрвеня, у Міжнародны дзень абароны дзяцей, НЦПІ запускае новую версію Дзіцячага прававога сайта, створаную пры падтрымцы прадстаўніцтва Дзіцячага Фонду ААН (ЮНІСЭФ) у Рэспубліцы Беларусь.

Версія ДПС 2.0 – гэта новы дызайн рэсурсу, новыя сучасныя тэхналогіі і інавацыйныя падыходы да прадстаўлення інфармацыі, палепшаная сістэма навігацыі. Цяпер сайтам зручней карыстацца праз смартфоны і планшэты, з'явіліся новыя сэрвісы.

Створаны 12 гадоў таму па ініцыятыве Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ДПС з'яўляецца унікальным спецыялізаваным інтэрнэт-рэсурсам па прававой асвеце дзяцей і падлеткаў у краіне, аналагаў якому няма. Асноўная аўдыторыя рэсурсу – дзеці 6–16 гадоў. Сайт таксама стаў неабходным памочнікам для бацькоў, выхавальнікаў, педагогаў, юрыстаў у рабоце па фарміраванні інфармацыйна-прававой культуры дзяцей і падлеткаў.

Сачыце за навінамі ДПС і чакайце адкрыцця!

22 мая 2020 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх