• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Дзеці – наша будучыня. НЦПІ наведалі маленькія госці

Дзеці – наша будучыня. НЦПІ наведалі маленькія госці

Сёння ў НЦПІ былі незвычайны дзень і вельмі важныя госці. З работай Цэнтра пазнаёміліся дзеці працаўнікоў.

Успомніце дзяцінства: любілі бываць у мамы і таты на працы? Вось і мы вырашылі не толькі расказаць рабятам, але і паказаць, якую важную і патрэбную працу робяць іх бацькі.

Дырэктар НЦПІ Андрэй Матэльскі прывітаў дзяцей і падзяліўся сваімі ўспамінамі. Ён распавёў, што яму вельмі запомніліся моманты з дзяцінства, калі ён з бацькамі хадзіў на працу: «Мой тата працаваў галоўным інжынерам на заводзе з мноствам станкоў і абсталявання, а мама – лекарам, і ў яе на працы пахла лекамі».

Правовой урок

Андрэй Францавіч расказаў, што ў нашай арганізацыі працуюць людзі розных прафесій, кожны дзень яны ствараюць прававыя рэсурсы, якія дапамагаюць усім грамадзянам і прадпрыемствам нашай рэспублікі атрымліваць актуальную прававую інфармацыю.

«Сёння вы пабываеце на пазнавальнай экскурсіі і паглядзіце, дзе працуюць вашы мамы і таты, – сказаў кіраўнік НЦПІ. – І ,можа, нехта з вас, калі вырасце, прыйдзе працаваць у наш Цэнтр».

Марина Голоенко

Конференц-зал НЦПИ

НЦПІ вядзе галоўны рэсурс для дзяцей, педагогаў і бацькоў – Дзіцячы прававы сайт. Таму сваё сённяшняе падарожжа па Цэнтры рабяты пачалі з прававога ўрока mir.pravo.by, пра які ім расказала яго рэдактар, вядучы спецыяліст упраўлення інфармацыйнай палітыкі і інтэрнэт-рэсурсаў Марына Галаенка. На ўроку дзеці даведаліся пра карысную інфармацыю рэсурса, наведалі прававую бібліятэку, вывучылі буквар прававых тэрмінаў і паняццяў, пазнаёміліся з правамі і абавязкамі. А яшчэ пагулялі ў прававую гульню, пабудавалі «Прававы горад» на чале з НЦПІ, праспявалі ў караоке песню аб правах дзіцяці, паразважалі над важнымі пытаннямі: «Якога колеру права? Якое яно на смак? З якім часам года асацыюецца права? На якую расліну падобнае?».

Правовой город

Працягам займальнага мерапрыемства стала наведванне ўпраўлення эталоннага банка даных прававой інфармацыі, дзе ў Нацыянальным рэестры рэгіструюцца ўсе прававыя акты, якія прымаюцца ў нашай краіне. Начальнік упраўлення Таццяна Рэуцкая расказала рабятам, як гэта адбываецца, а яшчэ паказала архіў Цэнтра, дзе захоўваюцца зарэгістраваныя акты. Рабяты даведаліся, што ў НЦПІ ёсць вельмі «старыя» прававыя акты, якія былі прыняты задоўга да іх нараджэння і нават нараджэння іх бацькоў!

Архив

Ва ўпраўленні інфармацыйнай палітыкі і інтэрнэт-рэсурсаў дзеці пазнаёміліся з «дарослымі» прававымі рэсурсамі НЦПІ. Начальнік упраўлення Ірына Кебікава расказала, што любы грамадзянін нашай краіны можа паўдзельнічаць у абмеркаванні прававых актаў, унесці свае прапановы па паляпшэнні заканадаўства на Прававым форуме Беларусі, а з усімі прынятымі і афіцыйна апублікаванымі дакументамі азнаёміцца ​​на Партале Pravo.by.

Ирина Кебикова

У рэдакцыйна-выдавецкім упраўленні расказалі аб руплівай працы рэдактараў, якія робяць так, каб у прававых актах, што прымаюцца ў нашай дзяржаве, не было памылак і апячатак, а таксама лішніх косак і  двукроп'яў, якіх нехапае. Намеснік начальніка ўпраўлення Вольга Сазончык пазнаёміла з друкаванымі выданнямі, якія выпускаюцца ў НЦПІ.

УРИР

Фіналам экскурсіі стала наведванне ўпраўлення распаўсюджвання прававой інфармацыі. «Дзякуючы рабоце спецыялістаў нашага падраздзялення актуалізаваная прававая інфармацыя аператыўна даходзіць да кожнага з карыстальнікаў», – адзначыла начальнік аддзела распаўсюджвання і работы з карыстальнікамі гэтага ўпраўлення Таццяна Курловіч.

Отдел распространения

І самае прыемнае – у завяршэнні маленькага падарожжа па НЦПІ дзеці атрымалі падарункі ад Цэнтра і Дзіцячага прававога сайта.

22 сентября 2022 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх