• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь адзначылі разам

Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь адзначылі разам

15 сакавіка наша краіна адзначыла Дзень Канстытуцыі. Напярэдадні гэтай падзеі і ў само дзяржаўнае свята НЦПІ і яго філіялы прынялі ўдзел у арганізацыі і правядзенні тэматычных акцый, віктарын, конкурсаў, іншых мерапрыемстваў для непаўналетніх грамадзян нашай дзяржавы.

Усебеларуская акцыя «Мы – грамадзяне Беларусі» з удзелам рэгіянальных цэнтраў прававой інфармацыі прайшла ва ўсіх абласцях рэспублікі і г. Мінску. Юнакі і дзяўчаты, якія праявілі сябе да 14-ці гадоў у розных сферах жыцця, атрымалі з рук ганаровых гасцей пашпарты, канстытуцыі і падарункі ад НЦПІ.

Ратуша

Библиотека

Библиотека

Гродно

Гродно

Гродно

Гродно

Брест область

Брест район

Витебск

Гомель

З удзелам Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі прайшлі пазнавальныя, навучальныя і інфармацыйныя мерапрыемствы прававой тэматыкі, аб'яднаныя тэмай дзяржаўнага свята.

12 сакавіка пры ўдзеле РЦПІ Мінскай вобласці ў Новапалескім вучэбна-педагагічным комплексе Салігорскага раёна адбылася дыялогавая пляцоўка «Канстытуцыя – гарант беларускай дзяржаўнасці», дзе яе ўдзельнікі абмяняліся думкамі і выказалі сваю пазіцыю па актуальных пытаннях грамадска-палітычнага жыцця краіны. А 13 сакавіка ў г. Любань прайшла інтэлектуальная гульня «Грамадзянінам быць абавязаны».

Минская область

Любань

РЦПІ Брэсцкай вобласці стаў суарганізатарам прававой гульні «QUIZ – Канстытуцыя» і прыняў непасрэдны ўдзел у яго завяршальным абласным этапе 5 сакавіка.

QUIZ

Пры падтрымцы РЦПІ Магілёўскай вобласці з 9 па 12 сакавіка адбыўся конкурс малюнкаў, прысвечаных грамадзянскасці і патрыятызму, у цэнтры творчасці «Эверэст» для вучняў 6-8 класаў.

Эверест

Конкурс рисунков

Таксама на Магілеўшчыне 12 сакавіка праведзены прававы квэст для студэнтаў 1 курса Магілёўскага інстытута МУС Рэспублікі Беларусь, 15 сакавіка – навучальны семінар па рабоце з дзяржаўнымі інфармацыйна-прававымі рэсурсамі для студэнтаў I курса Магілёўскага філіяла БІП-Універсітэт права і сацыяльна-інфармацыйных тэхналогій, а 16 сакавіка – віктарына для шасцікласнікаў на базе цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя Карла Маркса.

БИП

РЦПІ Віцебскай вобласці 12 сакавіка арганізаваў пазнавальна-гульнявое мерапрыемства «Вывучаем Канстытуцыю з Дзіцячым прававым сайтам» у сярэдняй школе № 2 г. Віцебска.

Витебск

Таксама ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П.М.Машэрава для студэнтаў юрыдычнага факультэта адбыўся брэйн-рынг, прысвечаны Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Акрамя таго, падведзены вынікі тэматычнай святочнай віктарыны, арганізаванай юрыдычнай клінікай «Лабараторыя прававога інфармавання» сумесна з РЦПІ Віцебскай вобласці ў Instagram-акаўнце юрыдычнага факультэта.

Брейн-ринг

Витебск

15 сакавіка супрацоўнікі РЦПІ Гомельскай вобласці пагутарылі са школьнікамі пра Канстытуцыю ў публічным цэнтры прававой інфармацыі пры дзіцячай бібліятэцы-філіяле № 16 г. Гомеля.

Гомель

Дадаткова да гэтых мерапрыемстваў у эфіры Брэсцкага, Гомельскага і Віцебскага радыё прайшла прававая віктарына на веданне Асноўнага закона краіны з розыгрышам падарачных сувеніраў НЦПІ.

Радио

Радио

У ходзе праведзеных мерапрыемстваў былі прэзентаваны дзяржаўныя інфармацыйна-прававыя рэсурсы, уручаны выданні Канстытуцыі і падарункі.

З Днём Канстытуцыі павіншаваў НЦПІ удзельнікаў змены нацыянальнага дзіцячага адукацыйна-аздараўленчага цэнтра «Зубраня» ў ZOOM-фармаце. Рабяты паўдзельнічалі ў прававой віктарыне і даведаліся аб карыснай інфармацыі, якая змяшчаецца на Дзіцячым прававым сайце.

НДЦ Зубренок

(фота РЦПІ, БРСМ, НДЦ «Зубраня»)

16 марта 2021 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх