• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Дырэктар НЦПІ прыняў удзел у мерапрыемствах з нагоды светкавання 30-годдзя Акадэміі кіравання

Дырэктар НЦПІ прыняў удзел у мерапрыемствах з нагоды светкавання 30-годдзя Акадэміі кіравання

28 студзеня 2021 г. у рамках святкавання 30-годдзя стварэння Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь адбылося ўрачыстае пасяджэнне Савета Акадэміі кіравання, удзел у якім прыняў дырэктар НЦПІ Андрэй Матэльскі.

У прывітальным слове Андрэй Матэльскі павіншаваў рэктара і супрацоўнікаў Акадэміі кіравання.

«Праз тры дзясяткі гадоў усім відавочна, наколькі своечасовым і правільным было рашэнне Кіраўніка дзяржавы аб стварэнні такой установы, якая стала паўнавартаснай кузняй кадраў дзяржаўнага апарату і забяспечвае падрыхтоўку эфектыўных кіраўнікоў усіх узроўняў улады і эканомікі», – падкрэсліў дырэктар Цэнтра.

Падчас выступлення адзначана шматгадовае плённае супрацоўніцтва НЦПІ і Акадэміі кіравання, у рамках якога на базе НЦПІ створана і эфектыўна функцыянуе інавацыйная пляцоўка Інстытута кіраўніцкіх кадраў Акадэміі, абсталяваны вучэбна-метадычны кабінет па пытаннях дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі, на пастаяннай аснове ажыццяўляецца інфармацыйнае забеспячэнне дзейнасці ўстановы дзяржаўнымі інфармацыйна-правовымі рэсурсамі, у першую чаргу, ІПС «ЭТАЛОН», у навучальным працэсе рэалізаваны сумесныя метадычныя распрацоўкі, навучальныя праграмы па прававой інфарматызацыі і многае іншае.

Мероприятия по случаю празднования 30-летия Академии управления

У завяршэнні Андрэй Матэльскі шчыра пажадаў усяму калектыву моцнага здароўя, невычэрпнага натхнення, дабрабыту і далейшага росквіту, а таксама ўручыў ганаровыя граматы і падзякі шэрагу супрацоўнікаў Акадэміі.

Мероприятия по случаю празднования 30-летия Академии управления

28 января 2021 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх