• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Дырэктар НЦПІ прыняў удзел у круглым стале па пытаннях міжканфесійнай згоды

Дырэктар НЦПІ прыняў удзел у круглым стале па пытаннях міжканфесійнай згоды

26 лютага 2021 г. дырэктар НЦПІ Андрэй Матэльскі прыняў удзел у рабоце круглага стала на тэму «Міжканфесійная згода як важнейшы фактар умацавання грамадскага спакою і стабільнасці», арганізатарамі якога выступілі цэнтральны апарат Следчага камітэта і Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Следчага камітэта.

Круглый стол по вопросам межконфессионального согласия

Мерапрыемства было прысвечана Году народнага адзінства.

Асноўнымі тэмамі дыскусіі сталі актуальныя пытанні ўзаемадзеяння царквы і дзяржавы на карысць беларускага народа, роля рэлігійных арганізацый, грамадскіх аб'яднанняў у прафілактыцы правапарушэнняў, алкагалізму, наркаманіі і іншых асацыяльных з'яў, рэсацыялізацыя асуджаных, праца з моладдзю, супрацьдзеянне рэлігійнаму экстрэмізму і т. д.

Удзел у мерапрыемстве прынялі прадстаўнікі дзяржорганаў, навуковых і адукацыйных устаноў, рэлігійных канфесій, грамадскіх аб'яднанняў, члены Савета Рэспублікі, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

Па выніках круглага стала ўдзельнікамі была прынятая адпаведная рэзалюцыя:

1. Прызнаць неабходнасць удасканалення канструктыўнага ўзаемадзеяння падраздзяленняў Следчага камітэта з рэлігійнымі арганізацыямі, грамадскімі аб’яднаннямі ў мэтах умацавання грамадскага спакою і згоды, забеспячэння абароны правоў грамадзян, прафілактыкі правапарушэнняў у ходзе дасудовага крымінальнага вядзення.

2. Следчаму камітэту і Упаўнаважанаму па справах рэлігій і нацыянальнасцей забяспечыць працу рэгіянальных круглых сталоў (семінараў, канферэнцый, сімпозіумаў), прысвечаных сумеснай дзейнасці праваахоўных органаў і рэлігійных арганізацый пры расследаванні крымінальных спраў, па прафілактыцы правапарушэнняў, п’янства, наркаманіі, хатняга насілля, рэсацыялізацыі асуджаных.

3. Следчаму камітэту і Упаўнаважанаму па справах рэлігій і нацыянальнасцей актывізаваць працу са СМІ ў мэтах духоўнай асветы грамадзян аб сацыяльных праектах, якія ажыццяўляюць рэлігійныя арганізацыі, арганізаваць сумесную работу з сацыяльнымі органамі ў рэалізуемых мерапрыемствах.

4. Упаўнаважанаму па справах рэлігій і нацыянальнасцей і рэлігійным канфесіям забяспечыць следчыя падраздзяленні краіны актуальнай інфармацыяй аб рэлігійных арганізацыях, якія аказваюць грамадзянам дапамогу па прафілактыцы правапарушэнняў, пераадоленню наступстваў п’янства, наркаманіі, хатняга насілля, рэсацыялізацыі асуджаных.

5. Следчаму камітэту ўкараніць у дасудовае вядзенне практыку інфармавання рэлігійных арганізацый аб удзельніках крымінальнага працэсу, якія маюць патрэбу ў духоўнай дапамозе.

(фота – Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь)

1 марта 2021 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх