• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Чарговы адкрыты семінар для грамадзян праведзены НЦПІ

Чарговы адкрыты семінар для грамадзян праведзены НЦПІ

28 чэрвеня на YouTube-канале НЦПІ адбылася трансляцыя семінара «Аспрэчванне ненарматыўных прававых актаў, якія тычацца прымянення артыкула 33 Падатковага кодэкса: па матэрыялах судовай практыкі».

Спікерам семінара выступіла суддзя судовай калегіі па эканамічных справах Вярхоўнага Суда Святлана Дубай.

На семінары разгледжаны агульная характарыстыка падыходаў эканамічных судоў і прымяненне імі агульных прынцыпаў падаткаабкладання пры разглядзе спраў, звязаных з аспрэчваннем ненарматыўных прававых актаў, якія тычацца прымянення артыкула 33 НК.

Акрамя таго, растлумачаны:

  • судовая ацэнка падстаў для карэкціроўкі падаткаабкладальнай базы плацельшчыка ў адпаведнасці з палажэннямі пункта 4 артыкула 33 НК: прыкметах, крытэрыях і доказах;
  • праверка судамі правільнасці ўстанаўлення сапраўднага памеру падатковых абавязацельстваў плацельшчыка;
  • сфармаваныя судамі прававыя пазіцыі па пытаннях прымянення кантралюючымі органамі палажэнняў пунктаў 4 і 5 артыкула 33 НК.

Дадзены адказы на пытанні, якія паступілі.

Даведачна

НЦПІ сумесна з Вярхоўным Судом праведзены шэраг анлайн-семінараў, прысвечаных актуальным пытанням судовай практыкі ў эканамічнай сферы. Прагледзець іх можна на YouTube-канале НЦПІ.

28 июня 2021 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх