• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Бяспека працы і адпачынку грамадзян, навацыі заканадаўства і азнаямленне з імі ў рэсурсах НЦПІ. Сустрэча з работнікамі Лагойскага лясгаса

Дырэктар РЦПІ Мінскай вобласці Руслан Трухан 18 жніўня правёў сустрэчу з работнікамі Лагойскага лясгаса ў рамках Адзінага дня інфармавання. Тэматыка мерапрыемства – Дырэктыва ад 11 сакавіка 2004 г. № 1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны», пытанні землеўпарадкавання і жыллёвага будаўніцтва.

Директор РЦПИ Минской области Руслан Трухан 18 августа провел встречу с работниками Логойского лесхоза в рамках Единого дня информирования. Тематика мероприятия – Директива от 11 марта 2004 г. № 1 «О мерах по укреплению общественной безопасности и дисциплины», вопросы землеустройства и жилищного строительства.

Прысутныя азнаёміліся са статыстыкай па гібелі людзей на пажарах, у ДТЗ, на вадзе, вытворчасці. «Нягледзячы на тэндэнцыю па зніжэнні шэрагу паказчыкаў, – падкрэсліў Руслан Трухан, – за кожнай лічбай стаіць лёс чалавека». У сувязі з гэтым на ўзроўні дзяржавы рэалізуецца комплекс мер, у тым ліку прымаюцца адпаведныя нарматыўныя прававыя акты, па стварэнні ўмоў для бяспечнай працы і адпачынку грамадзян.

Пры асвятленні пытання дзяржаўнай жыллёвай палітыкі было адзначана, што асноўная яе мэта – забяспечыць даступным жыллём усе катэгорыі грамадзян. «Жыць у сваім доме, на сваёй зямлі – імкненне кожнага беларуса», – адзначыў дырэктар РЦПІ.

На сустрэчы таксама абмеркавалі змены ў заканадаўстве аб ахове і выкарыстанні земляў.

встреча с работниками Логойского лесхоза

Завяршаючы сваё выступленне, Руслан Іванавіч адзначыў, што прынятыя змяненні ў Кодэкс аб зямлі маюць прагрэсіўны характар і дазваляюць комплексна вырашыць супярэчнасці ў сферы зямельных адносін. Ён падкрэсліў, што для эфектыўнага прыняцця рашэнняў у прафесійнай сферы і штодзённасці неабходна выкарыстоўваць дакладную інфармацыю:

«Для прававой інфармацыі крыніца атрымання з’яўляецца ключавой, – адзначыў Руслан Трухан. – Усе прававыя акты, прынятыя ў нашай краіне, даступныя ў поўным аб’ёме на партале Pravo.by. Дзяржаўны інфармацыйна-прававы рэсурс «ЭТАЛОН-ONLINE» прадастаўляе доступ да іх актуальнай рэдакцыі, з усімі змяненнямі і дапаўненнямі. У выніку з навацыямі, пра якія мы ўзгадалі ў рамках сённяшняга мерапрыемства, можна азнаёміцца пры дапамозе рэсурсаў НЦПІ».

«Карыстайцеся афіцыйнай, актуальнай, дакладнай інфармацыяй», – падсумаваў Руслан Трухан.

У рамках мерапрыемства прысутных таксама праінфармавалі аб асноўных накірунках Дзяржаўнай праграмы «Будаўніцтва жылля» на бліжэйшую пяцігодку. Начальнік упраўлення архітэктуры будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Лагойскага райвыканкама Уладзіслаў Гаруновіч расказаў аб планах па індывідуальнай забудове раёна «Церхавічы» горада Лагойска, пад які адведзена больш за 8 га, а таксама механізмах дзяржаўнай падтрымкі паляпшэння жыллёвых умоў для сацыяльна неабароненых катэгорый грамадзян, шматдзетных сем’яў, вайскоўцаў.

Прысутныя работнікі лясгаса адзначылі, што такія сустрэчы ў рамках Дзён інфармавання з’яўляюцца добрай магчымасцю даведацца аб навацыях заканадаўства, а таксама атрымаць тлумачэнне па іх прымяненні.

 

          
19 августа 2022 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх