• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Актуальныя праблемы ведамаснай нарматворчасці абмеркавалі ў НЦПІ

Актуальныя праблемы ведамаснай нарматворчасці абмеркавалі ў НЦПІ

29 ліпеня 2021 г. Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі сумесна з Міністэрствам юстыцыі правёў трэці ў гэтым годзе навучальны семінар для работнікаў нарматворчых органаў, якія задзейнічаны ў нарматворчым працэсе па падрыхтоўцы нарматыўных прававых актаў і тэхнічных нарматыўных прававых актаў.

У навучальным семінары ўдзельнічалі ў тым ліку прадстаўнікі Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства фінансаў, Генеральнай пракуратуры. Удзельнікамі семінара сталі больш за 155 прадстаўнікоў дзяржаўных органаў і арганізацый, з якіх 125 прымалі ўдзел анлайн.

Асноўнай мэтай праведзенага семінара з'яўлялася метадалагічнае суправаджэнне дзейнасці нарматворчых органаў па падрыхтоўцы і накіраванні на абавязковую юрыдычную экспертызу нарматыўных прававых актаў, у тым ліку тэхнічных нарматыўных прававых актаў.

Во время обучающего семинара НЦПИ

У прывітальным слове да ўдзельнікаў семінара дырэктар НЦПІ Андрэй Матэльскі адзначыў, што павышэнне якасці актаў заканадаўства, якія прымаюцца, з'яўляецца адной з асноўных задач, якія стаяць перад нарматворчымі органамі, абазначыў важную ролю ўкаранення цыфравізацыі нарматворчай дзейнасці дзяржаўных органаў (арганізацый), а таксама адзначыў меры, якія прымаюцца Міністэрствам юстыцыі і Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі ў мэтах удасканальвання нарматворчай дзейнасці.

Падчас навучальнага семінара абмяркоўваліся:

  • праблемныя пытанні падрыхтоўкі праектаў нарматыўных прававых актаў, а таксама асноўныя падыходы і праблемныя пытанні ведамаснай нарматворчасці;  
  • актуальныя пытанні прававога рэгулявання абавязковай юрыдычнай экспертызы ў дачыненні да тэхнічных нарматыўных прававых актаў;  
  • пытанні работы з аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмай, якая забяспечвае фарміраванне Нацыянальнага рэестра прававых актаў Рэспублікі Беларусь, а таксама асноўныя патрабаванні, якія прад'яўляюцца да афармлення і прадстаўлення прававых актаў у электронным выглядзе.

Требования, предъявляемые к оформлению правовых актов

АИС-Нормотворчество

З дакладамі выступілі Валянціна Якімовіч, начальнік галоўнага ўпраўлення абавязковай юрыдычнай экспертызы нарматыўных прававых актаў Міністэрства юстыцыі, Анастасія Шохан, начальнік ўпраўлення  прававога рэгулявання сацыяльнай дзейнасці дзяржавы Міністэрства юстыцыі, Марына Буміна, начальнік ўпраўлення  абавязковай юрыдычнай экспертызы тэхнічных нарматыўных прававых актаў НЦПІ, Ганна Калеснікава, спецыяліст па забеспячэнні асноўнай дзейнасці рэдакцыйна-выдавецкага аддзела ўпраўлення  рэдакцыйна-выдавецкіх работ НЦПІ, і Юлія Цімчанка, вядучы спецыяліст па забеспячэнні асноўнай дзейнасці аддзела цыфравізацыі нарматворчай дзейнасці ўпраўлення эталоннага банка даных прававой інфармацыі НЦПІ.

У заключэнні навучальнага семінара было адзначана, што правядзенне падобных семінараў будзе працягнута, у тым ліку і для органаў мясцовага ўпраўлення.

(фота – НЦПІ)

2 августа 2021 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх