• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Актуальная прававая інфармацыя для землеўпарадчыкаў. У Брэсце прайшоў семінар для кіруючых работнікаў рэгіёну

Актуальная прававая інфармацыя для землеўпарадчыкаў. У Брэсце прайшоў семінар для кіруючых работнікаў рэгіёну

16 лютага ў рамках курсаў павышэння кваліфікацыі кіраўнікоў органаў мясцовага кіравання РЦПІ Брэсцкай вобласці праведзены навучальны семінар па рабоце з дзяржаўнымі інфармацыйна-прававымі рэсурсамі.

Удзел у семінары на базе Брэсцкага аблвыканкама прынялі начальнікі ўпраўленняў і аддзелаў па землеўпарадкаванні гаррайвыканкамаў вобласці.

У ходзе сустрэчы спецыялісты РЦПІ расказалі ўдзельнікам аб напрамках дзейнасці Цэнтра і інфармацыйна-прававых рэсурсах у сетцы Інтэрнэт, што фарміруюцца НЦПІ: Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале, Прававым форуме Беларусі і ІПС «ЭТАЛОН-ONLINE». Таксама ўдзельнікі мерапрыемства азнаёміліся з навінкамі друкаваных выданняў НЦПІ.

Прадэманстраваны асноўныя магчымасці работы з сістэмамі «ЭТАЛОН» і «ЭТАЛОН-ONLINE», у тым ліку ўключанымі ў іх склад тэматычнымі банкамі даных «Нарматворчасць», «Адміністрацыйныя працэдуры» і іншымі карыснымі сэрвісамі.

Па выніках семінара ўдзельнікам уручылі сертыфікаты аб праходжанні навучання навыкам працы з ІПС «ЭТАЛОН» і іншымі дзяржаўнымі інфармацыйна-прававымі рэсурсамі.



17 февраля 2023 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх