• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Адкрыты дыялог у НЦПІ: аб ключавых дасягненнях краіны расказаў намеснік міністра эканомікі

Адкрыты дыялог у НЦПІ: аб ключавых дасягненнях краіны расказаў намеснік міністра эканомікі

19 жніўня ў НЦПІ адбылося інфармацыйнае мерапрыемства з удзелам намесніка Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь Дзмітрыем Ярашэвічам.

Дзмітрый Віктаравіч расказаў аб ключавых дасягненнях Рэспублікі Беларусь, стане эканомікі і рашэннях, якія прымаюцца для яе стабілізацыі.

Вялiкую цікавасць у работнікаў Цэнтра выклікаў расказ аб прадукцыі беларускай прамысловасці, перавагай якой з'яўляецца якасць, даступны кошт і суправаджэнне падчас эксплуатацыі. Намеснік Міністра таксама праінфармаваў аб стварэнні ў краіне інавацыйна-прамысловага кластара «Электратранспарт» – структуры, якая аб'ядноўвае беларускія арганізацыі і прадпрыемствы, што кансалідуе фінансавыя і інтэлектуальныя рэсурсы для больш хуткага стварэння канкурэнтаздольнай тэхнікі з электрычным прывадам і ўсебаковага развіцця кампанентнай базы.

19 августа в НЦПИ состоялось информационное мероприятие с участием заместителя Министра экономики Республики Беларусь Дмитрием Ярошевичем.

Пры гэтым Дзмітрый Ярашэвіч падкрэсліў, што сёння эканоміка знаходзіцца ў збалансаваным, устойлівым стане.

«Сёння для нас прыярытэтам з'яўляецца не проста стабільная праца прадпрыемстваў, а максімальна арыентаваная на экспарт, не на склад. У такім выпадку вытворцы змогуць атрымаць капітал для далейшага развіцця, а людзі – годны заробак», – адзначыў Дзмітрый Віктаравіч.

19 августа в НЦПИ состоялось информационное мероприятие с участием заместителя Министра экономики Республики Беларусь Дмитрием Ярошевичем.

Сустрэча праходзіла ў фармаце адкрытага дыялога. Работнікі НЦПІ задавалі пытанні, звязаныя як з глабальнымі трэндамі эканамічнага развіцця нашай краіны, пераарыентацыяй рынкаў збыту, рэалізацыяй стратэгіі імпартазамяшчэння, так і індывідуальныя. Напрыклад, як больш эфектыўна распарадзіцца асабістымі зберажэннямі, і калі знізяцца стаўкі працэнтаў у рамках жыллёвага крэдытавання.

Намеснік Міністра адказаў на пытанні з улікам прафесійнага багажу ведаў і асабістага вопыту.

19 августа в НЦПИ состоялось информационное мероприятие с участием заместителя Министра экономики Республики Беларусь Дмитрием Ярошевичем.

25 августа 2022 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх