• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Адбыўся круглы стол, прысвечаны 20-годдзю стварэння Нацыянальнага рэестра прававых актаў

Адбыўся круглы стол, прысвечаны 20-годдзю стварэння Нацыянальнага рэестра прававых актаў

Міжнародны круглы стол, прысвечаны 20-годдзю стварэння Нацыянальнага рэестра прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 6 чэрвеня 2019 года правёў у Мінску Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі.

Удзельнікі з Беларусі, Расіі, Малдовы, Латвіі, Казахстана, Узбекістана і Таджыкістана абмеркавалі актуальныя пытанні функцыянавання Нацыянальнага рэестра прававых актаў Рэспублікі Беларусь, узаемадзеяння дзяржаўных органаў і арганізацый пры яго фарміраванні на розных стадыях нарматворчага працэса. У полі ўвагі прысутных таксама было правядзенне абавязковай юрыдычнай экспертызы і афіцыйнае апублікаванне з улікам уступлення ў сілу Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2018 года «Аб нарматыўных прававых актах», а таксама іншыя тэарэтычныя і практычныя пытанні прававой інфарматызацыі.  

«За 20 гадоў мы прайшлі вялікі шлях. Нацыянальны рэестр – кропка адліку ў далейшай інфарматызацыі ўсёй працы заканадаўства. За гэты час мы адмовіліся ад папяровага руху дакументаў паміж дзяржорганамі, перайшлі да афіцыйнага электроннага апублікавання нарматыўных прававых актаў, пабудавалі дакладную і празрыстую сістэму заканадаўства. Далей наша задача – лічбавізацыя, діджыталізацыя нарматворчай працы», – сказаў дырэктар Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Яўген Каваленка.

Состоялся круглый стол, посвященный 20-летию создания Национального реестра правовых актов

Нацыянальны рэестр убудаваны ў працэсы збора, рэгістрацыі, уліку, сістэматызацыі, актуалізацыі, афіцыйнага апублікавання прававых актаў дзяржавы і фарміравання эталоннага банка данных прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Рэестр з’яўляецца значным інструментам інфармавання дзяржаўных органаў і арганізацый, насельніцтва і бізнэс-супольнасці аб пераўтварэннях, якія адбываюцца ў беларускім заканадаўстве. Ад моманту стварэння ў 1999 годзе ў ім зарэгістравана больш за 216 тысяч актаў.

Акрамя беларускага досведу ўдзельнікі круглага стала абмеркавалі досвед Расійскай Федэрацыі ў фарміраванні і вядзенні Федэральных рэгістраў і дзяржаўных рэестраў, даведаліся пра эклектронную сістэму е-Заканадаўства ў Малдове, дзейнасць прававой інфармацыйнай службы Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Казахстан, пазнаёміліся з парталам «Чалавек. Дзяржава. Закон» афіцыйнага выдання прававых актаў Латвійскай Рэспублікі «Лятвіяс Вестнесіс».

Даведка

Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь створаны і функцыянуе з 1 студзеня 1999 года ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 ліпеня 1998 г. № 369 «Аб Нацыянальным рэестры прававых актаў Рэспублікі Беларусь». Уяўляе сабой сістэму уліку прававых актаў Беларусі, яго вядзеннем займаецца Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

7 июня 2019 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх