• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Аб развіцці медыяцыі ва ўстановах адукацыі. РЦПІ Гомельскай вобласці прыняў удзел у рабоце дыскусійнай пляцоўкі

Аб развіцці медыяцыі ва ўстановах адукацыі. РЦПІ Гомельскай вобласці прыняў удзел у рабоце дыскусійнай пляцоўкі

18 лістапада на базе ўстановы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны» прайшла дыскусійная пляцоўка «Медыяцыя ва ўстановах адукацыі. Ад практыкі да выпрацоўкі алгарытмаў».

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў і навучальна-практычная ўстанова «Цэнтр «Медыяцыя і права», суарганізатарамі – установа адукацыі «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны» і Рэгіянальны цэнтр прававой інфармацыі Гомельскай вобласці.

У рабоце пляцоўкі прынялі ўдзел выкладчыкі і студэнты гомельскіх і сталічных ВНУ, адвакаты, медыятары.

Медиация в учреждениях образования

«НЦПІ як арганізацыя, якая забяспечвае даступнасць у Рэспубліцы Беларусь прававой інфармацыі, усведамляе, што веды ў сферы медыяцыі неабходна пачынаць прывіваць маладому пакаленню ў школе», – адзначыла ў прывітальным слове да ўдзельнікаў дырэктар РЦПІ Гомельскай вобласці Яўгенія Маісейкіна.

Медиация в учреждениях образования

Медиация в учреждениях образования

У НЦПІ на Дзіцячым прававым сайце рэалізаваны праект для дзяцей, настаўнікаў і бацькоў, накіраваны на інфармаванне аб прававых асновах медыяцыі, школьнай службе медыяцыі і алгарытмах вырашэння канфліктаў у школе. Пра гэта ў сваім дакладзе «Медыяцыя на дзіцячым прававым сайце» расказала ўдзельнікам дыскусійнай пляцоўкі спецыяліст філіяла Цэнтра Кацярына Чарнейка. Сёння маладое пакаленне праяўляе актыўную цікавасць да прававой тэматыкі – пра гэта гаворыць статыстыка наведванняў сайта мэтавай аўдыторыяй.

Медиация в учреждениях образования

Даведачна

Мэта дыскусійнай пляцоўкі – фарміраванне комплексу ўмоў для развіцця медыяцыі ва ўстановах адукацыі і вызначэнне формаў узаемадзеяння службаў медыяцыі з рознымі дзяржаўнымі інстытутамі і грамадскімі арганізацыямі, якія працуюць з дзецьмі і моладдзю, у тым ліку з дзецьмі, што знаходзяцца ў кантакце і канфлікце з законам.

Медиация в учреждениях образования

Падчас работы дыскусійнай пляцоўкі разгледжаны асноўныя віды канфліктаў у сярэдніх спецыяльных навучальных установах і вышэйшых навучальных установах, магчымасці медыяцыі для ўдзельнікаў навучальнага працэсу, медыяцыя ў адукацыйным асяроддзі вышэйшай навучальнай установы, асаблівасці прымянення медыятыўных тэхналогій пры ўрэгуляванні канфліктаў ва ўстановах адукацыі, формы ўзаемадзеяння вучэбна-практычнай установы, медыяцыя на Дзіцячым прававым сайце.

22 ноября 2022 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх