• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Аб прававым рэгуляваннi рэкламы гаварылі сёння ў НЦПІ

Аб прававым рэгуляваннi рэкламы гаварылі сёння ў НЦПІ

22 чэрвеня ў НЦПІ адбыўся семінар «Важныя змены 2021 года ў рэгуляванні рэкламнай дзейнасці», прагледзець які можна на YouTube-канале НЦПІ.

Спікерамі семінара выступілі:

  • начальнік упраўлення абароны правоў спажыўцоў і кантролю за рэкламай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Іна Гаўрыльчык;
  • галоўны спецыяліст Рэспубліканскай клініка-фармакалагічнай лабараторыі Цэнтра экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя Святлана Правалінская;
  • вядучы спецыяліст Рэспубліканскай клініка-фармакалагічнай лабараторыі Цэнтра экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя Галіна Воўк;
  • намеснік начальніка ўпраўлення міжнароднага супрацоўніцтва Міністэрства адукацыі Герман Артамонаў.

Эксперты расказалі аб карэкціроўках заканадаўства, якое рэгулюе вытворчасць і размяшчэнне рэкламы. У прыватнасці, абмеркавалі:

  • асноўныя змены ў заканадаўстве аб рэкламнай дзейнасці, якія ўступаюць у сілу з 8 ліпеня 2021 г. у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2021 г. № 82-З «Аб змяненні законаў па пытаннях рэкламы»;    
  • рэгуляванне рэкламы лекавых прэпаратаў, метадаў аказання медыцынскай дапамогі, работ і (або) паслуг, якія складаюць медыцынскую дзейнасць, вырабаў медыцынскага прызначэння, біялагічна актыўных дабавак (БАД) да ежы;
  • пытанні рэкламы адукацыйных паслуг па навучанні за мяжой.

У ходзе семінара таксама прагучалі адказы на пытанні, якія паступілі.

Даведачна

НЦПІ на пастаяннай аснове праводзяцца анлайн-семінары, накіраваныя на інфармаванне грамадзян і юрыдычных асоб аб навацыях заканадаўства і практыцы прымянення прававых нормаў. Яны даступныя да адкрытага прагляду на YouTube-канале НЦПІ.

Дзякуем дзяржаўным органам і арганізацыям за супрацоўніцтва!

22 июня 2021 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх