• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Аб навацыях падатковага заканадаўства 2021 года даведаліся на чарговым семінары НЦПІ

Аб навацыях падатковага заканадаўства 2021 года даведаліся на чарговым семінары НЦПІ

19 студзеня 2021 г. НЦПІ праведзены адкрыты анлайн-семінар «Падатковае заканадаўства для фізічных асоб – 2021».

У студыі НЦПІ выступіў начальнік галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асоб Міністэрства па падатках і зборах Андрэй Кавалеўскі.

У эфіры падрабязна разгледжаны падатковыя змены па пытаннях вылічэння і выплаты фізічнымі асобамі транспартнага, падаходнага, зямельнага падаткаў, падатку на нерухомасць, а таксама збору за ажыццяўленне дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму і за ажыццяўленне рамеснай дзейнасці.

У ходзе семінара таксама прагучалі адказы на шматлікія пытанні грамадзян, якія паступілі да і падчас правядзення прамога эфіру.

19 января 2021 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх