• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

«20 добрых спраў РЦПI». «Бяжым з сэнсам» у Сусветны дзень абароны дзяцей

«20 добрых спраў РЦПI». «Бяжым з сэнсам» у Сусветны дзень абароны дзяцей

У сусветны дзень абароны дзяцей у Брэсце адбыўся дабрачынны забег у дапамогу дзецям, удзельнікамі якога сталі і работнікі РЦПI Брэсцкай вобласці.

1 чэрвеня супрацоўнікі РЦПI Брэсцкай вобласці далучыліся да маштабнай акцыі «Зялёны марафон» па збору сродкаў для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

Каля 700 чалавек прынялі ўдзел у дабрачынным забегу, які правёў БПС-Сбербанк. Маршрут забегу пачынаўся каля Брэсцкай крэпасці і праходзіў уздоўж праспекта Машэрава. Асноўная дыстанцыя склала 4,2 км. Яе маглі пераадолець дарослыя і падлеткі старэйшыя за 10 гадоў. Для юных бегуноў ад 6 да 10 гадоў быў адрэзак у 420 метраў, а для самых маленькіх правялі забег паўзункоў.

Забег быў бясплатным, але кожны жадаючы мог унесці пасільны ўклад у дапамогу дзецям. Супрацоўнікі РЦПI перавялі сабраныя сваімі сіламі сродкі на адкрыццё сэнсарнага пакоя ў Брэсцкім абласным цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, дзе будзе бясплатна праводзіцца карэкцыйна-педагагічная рэабілітацыя дзяцей з інваліднасцю.

4 июня 2019 Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх