NET-распрацоўнік (.NET Developer)
Вакансія: NET-распрацоўнік (.NET Developer)
Заработная плата – ад 1400 рублёў, па выніках суразмоўя.
Поўная занятасць – з 9.00 да 18.00.
Пасада: праграміст
Патрабаванні да адукацыі, стажу работы і кампетэнцый:
-
Вышэйшая адукацыя (магчымая работа студэнтаў апошніх курсаў);
-
C#, .NET, MS SQL Server, MVC 5, XML, JSON, HTML, JS;
-
Веданне Windows Forms або WPF;
-
Веданне ААП;
-
Веданне архітэктуры і шаблонаў праектавання, SOLID.
Абавязкі:
-
Распрацоўка і суправаджэнне WEB-дадаткаў;
-
Распрацоўка WinForms-дадаткаў для Windows.
Умовы:
-
Работа ў дружным маладым калектыве прафесіяналаў – аматараў сваёй справы;
-
Карпаратыўнае навучанне за кошт арганізацыі;
-
Сучасны камфортны офіс у цэнтры Мінска;
-
Поўная аплата бальнічных (лісткоў непрацаздольнасці) і водпускаў.