Адбываецца візіт дэлегацыі Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь (НЦПІ) у г. Ташкент, Рэспубліка Узбекістан. У ходзе візіту адбыліся рабочыя сустрэчы з прадстаўнікамі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Узбекістан і Цэнтра прававой інфармацыі «Адалат».
У рамках мерапрыемстваў абмеркаваны пытанні ўліку заканадаўства, афіцыйнага апублікавання нарматыўных прававых актаў, ажыццяўлення іх абавязковай юрыдычнай экспертызы, прадастаўлення доступу да прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, у тым ліку для суайчыннікаў, якія пражываюць у Рэспубліцы Узбекістан.
У ходзе сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Узбекістан Леанідам Марынічам разгледжаны актуальныя аспекты забеспячэння даступнасці нацыянальнага заканадаўства для ўсіх катэгорый насельніцтва. Пры гэтым адзначана, што ў Рэспубліцы Узбекістан пражывае каля 18-20 тысяч беларусаў.
Акрамя таго, акрэслены магчымыя перспектывы развіцця беларуска-узбекскага супрацоўніцтва ў адпаведнай сферы.
Перамовы прайшлі ў канструктыўнай і добразычлівай атмасферы.