• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

НЦПІ ўзнагароджаны прызам рэспубліканскага конкурсу інфармацыйных матэрыялаў на прававую тэматыку на прыз імя У.Д.Спасовіча за тэлепраект «Кампетэнтна аб праве»

Тэлепраект «Кампетэнтна аб праве» Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь атрымаў прыз імя У.Д.Спасовіча на штогадовым рэспубліканскім конкурсе інфармацыйных матэрыялаў прававой тэматыкі, арганізацыяй і правядзеннем якога займаецца Міністэрства юстыцыі.

Тэлепраект «Кампетэнтна аб праве» выходзіць у эфір з 8 мая 2015 г. і транслюецца па тэлеканале «МИР» і Беларускім бізнес-тэлеканале «БелБизнесЧенел» («ББЧ»), створаным на платформе расійскага федэральнага тэлеканала «РБК2».

Тэлепраект створаны Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі для забеспячэння доступу грамадзян і арганізацый да прававой інфармацыі, а таксама інфармацыі правапрымяняльнага характару, дзеля фарміравання сістэмы прававога выхавання дзяцей і моладзі, павышэння ўзроўню прававой інфармаванасці грамадства.

Выпускі тэлепраграмы можна паглядзець на канале Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі на YouTube.

25 мая 2017Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх