25 жніўня 2017 г. у Нацыянальным цэнтры прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь (г. Мінск) адбыўся міжнародны навукова-практычны круглы стол «Электроннае афіцыйнае апублікаванне нарматыўных прававых актаў у Рэспубліцы Беларусь: гісторыя і перспектывы».
Мерапрыемства прымеркавана да 5-годдзя электроннага афіцыйнага апублікавання нарматыўных прававых актаў на Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь. У круглым стале ўзялі ўдзел навукоўцы і практыкі з Расійскай Федэрацыі, Малдовы, Казахстана, Рэспублікі Беларусь.
З прывітальным словам да чальцоў круглага стала звярнуўся Каваленка Яўген Іосіфавіч, дырэктар Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь. З відэазваротам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуўся Вяршынін Аляксандр Паўлавіч, генеральны дырэктар Прэзідэнцкай бібліятэкі імя Б.М.Ельцына, падкрэсліўшы значнасць інстытута афіцыйнага апублікавання прававых актаў і правядзення такога мерапрыемства.
Сістэма афіцыйнага апублікавання прававых актаў у гістарычна-прававым аспекце была прадстаўлена ў дакладзе Шаршуна Віктара Аляксандравіча, намесніка дырэктара НЦПІ.
Аб забеспячэнні якасці нарматворчасці на муніцыпальным узроўні расказала Рагавая Анастасія Уладзіміраўна, начальнік навукова-даследчага аддзела ФБУ НЦПІ пры Міністэрстве юстыцыі Расійскай Федэрацыі.
Працэдуру афіцыйнага апублікавання нарматыўных прававых актаў у Дзяржаўным рэгістры прававых актаў Рэспублікі Малдова патлумачыў Брагой Канстанцін Анатолевіч, дырэктар Цэнтра прававой інфармацыі пры Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Малдова.
Аб навэлах у прававым рэгуляванні нарматворчай дзейнасці ў кантэксце праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб нарматыўных прававых актах» паведаміла Чубкавец Святлана Мікалаеўна, начальнік аддзела сістэматызацыі заканадаўства ўпраўлення канстытуцыйнага і міжнароднага права Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў.
Пытанні павышэння культуры апублікавання і ўвядзення ў дзеянне нарматыўных прававых актаў былі разгледжаны ў дакладзе Васілевіча Рыгора Аляксеевіча, загадчыка кафедры канстытуцыйнага права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Аб інфармацыйным мадэляванні прававой сістэмы ў суб’ектным і інструментальным падыходах расказаў загадчык кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Калінін Сяргей Артуравіч.
Парфенчык Антон Анатольевіч, навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў дзяржаўнага кіравання НДІ тэорыі і практыкі дзяржаўнага кіравання Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, праінфармаваў удзельнікаў аб пашырэнні магчымасцей дактрынальнага тлумачэння права пры дапамозе інфармацыйных тэхналогій.