• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

На рэспубліканскім суботніку супрацоўнікі НЦПІ заклалі памятную алею (памятныя прысады) ў гонар 20-годдзя заснавання арганізацыі

22 красавіка 2017 г. у Мемарыяльным скверы на скрыжаванні вуліц Сухая і Калектарная падчас правядзення рэспубліканскага суботніка супрацоўнікамі НЦПІ закладзены памятныя прысады ў гонар 20-годдзя заснавання Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь. У суботніку ўзялі ўдзел усе чальцы калектыву, адначасова было пасаджана 20 дрэў (дубоў і клёнаў).

Рэспубліканскі суботнік праводзіўся ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11 красавіка 2017 г. № 270, згодна з якой Рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання і іншым дзяржаўным арганізацыям, падпарадкаваным Ураду Беларусі, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, іншым арганізацыям рэкамендавана на добраахвотнай аснове правесці рэспубліканскі суботнік на працоўных месцах або ажыццявіць добраўпарадкаванне і прывядзенне ў належны стан гістарычна-культурных каштоўнасцей, тэрыторый населеных пунктаў, падрыхтоўку дзіцячых аздараўленчых і спартыўна-аздараўленчых лагераў да летняга сезону.

22 апреля 2017Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх