• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Адкрыццё цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь адбылося ў г. Шанхаі

16 сакавіка 2017 г. у г. Шанхаі (Кітайская Народная Рэспубліка) адбылося адкрыццё цэнтра эталоннай прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь на базе Цэнтра вывучэння Беларусі пры Усходне-Кітайскім педагагічным універсітэце.

Дырэктар Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь (НЦПІ) Яўген Каваленка і рэктар Усходне-Кітайскага педагагічнага ўніверсітэта Чэнь Цюнь ва ўрачыстых абставінах падпісалі пагадненне аб адкрыцці цэнтра і абмеркавалі перспектывы яго далейшага развіцця.

Гэта знамянальная падзея прымеркавана да 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Кітаем і 5-годдзя стварэння Цэнтра вывучэння Беларусі.

У цырымоніі адкрыцця цэнтра ўзялі ўдзел Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у г. Шанхаі Валерый Мацэль, прафесарска-выкладчыцкі састаў і студэнты Усходне-Кітайскага педагагічнага ўніверсітэта, іншыя запрошаныя.

Дырэктар НЦПІ Яўген Каваленка праінфармаваў усіх удзельнікаў мерапрыемства аб асноўных кірунках дзейнасці НЦПІ, стане і перспектывах развіцця дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі Беларусі.

Падчас візіту дэлегацыі НЦПІ ў Кітай адбылася таксама сустрэча з прадстаўнікамі Навукова-даследчага інстытута права Кітайскай акадэміі грамадскіх навук (г. Пекін) на чале з дырэктарам Навукова-даследчага інстытута права Кітайскай акадэміі грамадскіх навук Лі Лінем. Бакамі падпісаны Пратакол аб намерах супрацоўніцтва. Такім чынам, закладзена прававая аснова, неабходная для развіцця беларуска-кітайскага ўзаемадзеяння ў сферы інфармацыйна-асветніцкай, навуковай, навучальнай і адукацыйнай дзейнасці.

Акрамя таго, у г. Пекіне праведзены перагаворы дырэктара НЦПІ з кіраўніцтвам Канцылярыі па справах заканадаўства пры Дзяржаўным савеце Кітайскай Народнай Рэспублікі.

Кітайскі бок прадставілі Кіраўнік Канцылярыі па справах заканадаўства пры Дзяржаўным савеце Кітайскай Народнай Рэспублікі Юань Шухун, кіраўніцтва Міжнароднага дэпартамента Канцылярыі, беларускі – Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы Кірыл Руды, дырэктар НЦПІ Яўген Каваленка, а таксама іншыя прадстаўнікі пасольства і НЦПІ.

16 марта 2017Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх