• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Распачаўся новы сумесны праект НЦПІ і Рэспубліканскай калегіі адвакатаў

Распачаўся новы сумесны праект Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь і Рэспубліканскай калегіі адвакатаў. У межах праекта забяспечаны доступ да дзяржаўнага інфармацыйна-прававога рэсурсу «ЭТАЛОН-ONLІNE» адвакатам, якія ўпершыню прыступаюць да адвакацкай дзейнасці. Выкарыстанне ў прафесійнай дзейнасці адвакатаў усяго масіву заканадаўства Рэспублікі Беларусь, матэрыялаў судовай і правапрымяняльнай практыкі, змешчаных у ЭТАЛОН-ONLІNE, з’яўляецца аб’ектыўна неабходным і важным фактарам удасканалення інфармацыйна-прававога забеспячэння адвакацкай дзейнасці і павышэння якасці аказання прававой дапамогі.

28 ліпеня 2016 г. у Рэспубліканскай калегіі адвакатаў перад адвакатамі-пачаткоўцамі з добрым наказам на будучыню выступілі начальнік упраўлення адвакатуры і ліцэнзавання юрыдычнай дзейнасці Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Старавойтаў М.М., дырэктар Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь Каваленка Я.І. і старшыня Рэспубліканскай калегіі адвакатаў Чайчыц В.І. Ва ўрачыстай абстаноўцы адбылося ўручэнне ліцэнзій на ажыццяўленне адвакацкай дзейнасці і сертыфікатаў на бясплатны доступ да ЭТАЛОН-ONLІNE на адзін год.

29 июля 2016Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх