• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Адбылася V Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Інфармацыйныя тэхналогіі і права (Прававая інфарматызацыя–2015)»

28 мая 2015 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася V Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Інфармацыйныя тэхналогіі і права (Прававая інфарматызацыя–2015)», галоўным арганізатарам якой выступіў Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь (НЦПІ).

На канферэнцыі абмяркоўваліся перспектывы прававой інфарматызацыі, прыярытэтныя кірункі дзяржаўнай палітыкі Рэспублікі Беларусь у гэтай сферы, а таксама пытанні развіцця электроннага правасуддзя і выкарыстання інфармацыйных тэхналогій у адвакацкай і натарыяльнай дзейнасці; вызначаліся асноўныя кірункі ўдасканалення заканадаўства, разглядаліся перспектывы стварэння і ўвядзення ў практыку інавацыйных тэхналогій у сферы прававой інфарматызацыі, а таксама перспектывы інфарматызацыі судовай, адвакацкай і натарыяльнай дзейнасці.

28 мая 2015Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх