• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Унікальны рэсурс! Упершыню! Банк даных «Прававыя акты БССР» – гістарычная прававая спадчына для будучых пакаленняў!

Спадчына – гэта бясцэнны духоўны, культурны, эканамічны, прававы і сацыяльны капітал. Яна жывіць сучасную навуку, адукацыю, культуру. Нароўні з прыродным багаццем спадчына з’яўляецца асновай для нацыянальнай самапавагі і прызнання сусветнай супольнасцю.

Гістарычныя каштоўнасці з’яўляюцца найважнейшым элементам адносін, узаемаразумення і збліжэння народаў, галоўным крытэрыем падтрымкі духоўнасці і непарыўнай сувязі пакаленняў, аб’ядноўваюць іх у адзіную повязь гістарычнага развіцця. Кожны аб’ект гістарычна-культурнага прызначэння, кожны твор мастацтва, помнікі культуры, кожны прыняты прававы акт – усе яны з’яўляюцца звёнамі гістарычнага цэлага і ў сваім гістарычным і культурным значэнні адзіныя і непаўторныя.

Захаваць спадчыну для будучых пакаленняў, у тым ліку ў галіне права, дапамагаюць сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі. І сёння ў межах праекта «Спадчына права» Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь прадстаўляе навацыю – тэматычны банк даных (БД) «Прававыя акты БССР», што дапаўняе калекцыю арыентаваных на гісторыю рэсурсаў, у іх ліку тэматычныя банкі даных «Помнікі гісторыі права Беларусі», «Крымінальнае права Беларусі» і «Гаспадарчае права Беларусі». Банк даных сфарміраваны падчас рэалізацыі плана мерапрыемстваў па прававой асвеце грамадзян на 2011–2015 гады, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 3 снежня 2010 г. № 1771, з мэтай садзейнічання развіццю юрыдычнай навукі і адукацыі, прававой асветы грамадзян, захавання нацыянальнай гістарычна-прававой спадчыны, неад’емнай часткай якой з’яўляюцца крыніцы афіцыйнай прававой інфармацыі перыяду 1919–1991 гадоў.

БД «Прававыя акты БССР» змяшчае больш за 3500 афіцыйна апублікаваных прававых актаў, прынятых органамі заканадаўчай і выканаўчай улады ў гэты перыяд, якія:

·        замацоўваюць прынцыпы пабудовы грамадства, асноўныя правы і абавязкі грамадзян;

·        рэгламентуюць дзейнасць дзяржаўных органаў і арганізацый;

·        вызначаюць прынцыпы грамадзянскага і крымінальнага судаводства і парадак вырашэння спрэчак;

·        рэгулююць працоўныя і іншыя праваадносіны.

Такі рэсурс створаны ў Беларусі ўпершыню і размяшчаецца ў сетцы Інтэрнэт у складзе інфармацыйна-пошукавай сістэмы (ІПС) «ЭТАЛОН-ONLІNE». Гэта дазваляе зрабіць яго даступным максімальна шырокаму колу асоб: не толькі студэнтам і юрыстам- практыкам, але і ўсім, каму, напрыклад, цікава ўбачыць, у якім выглядзе ў лістападзе 1917 г. былі прынятыя Усерасійскім З’ездам Саветаў Рабочых, Салдацкіх і Сялянскіх Дэпутатаў «Декретъ о мирѣ», «Декретъ о землѣ», або вывучыць прынятыя ў 1991 годзе законы БССР «Аб асноўных прынцыпах народаўладдзя ў Беларускай ССР», «Аб занятасці насельніцтва Беларускай ССР», «Аб прадпрымальніцтве ў Беларускай ССР» і іншыя прававыя акты. Іх тэксты для захавання гістарычнай эпохі іх прыняцця прадстаўлены ў выглядзе сканіраваных копій старонак з розных выданняў (фармат pdf).

Выкарыстоўваючы ўсе перавагі ІПС «ЭТАЛОН-ONLІNE», будзе зусім не цяжка знайсці патрэбны дакумент у масіве прававых актаў. У банку даных рэалізаваны просты і зручны пошук дакументаў па тыпу актаў, органу прыняцця, даце і нумары прававога акта, па поўнай назве ці яе частцы.

Прадугледжана магчымасць азнаёміцца не толькі з рэквізітамі кожнага прававога акта, але і прасачыць гісторыю яго змяненняў, выкарыстоўваючы пераход па спасылках на дакументы, якімі былі ўнесены змяненні ў прававы акт альбо ён быў прызнаны страціўшым сілу.

Азнаёміцца з інфармацыйным напаўненнем БД «Прававыя акты БССР» могуць зарэгістраваныя карыстальнікі ІПС «ЭТАЛОН-ONLІNE» па спасылцы http://асtbssr.etаlonlіne.by.

Вы яшчэ не з’яўляецеся карыстальнікам ІПС «ЭТАЛОН-ONLІNE»?

Зарэгіструйцеся, атрымайце доступ да БД «Прававыя акты БССР», а таксама да самай аператыўнай і актуальнай прававой інфармацыі ў сетцы Інтэрнэт і першымі даведайцеся аб усіх змяненнях у заканадаўстве.

Калі ў Вас яшчэ засталіся пытанні па рэгістрацыі, працы ў ІПС «ЭТАЛОН-ONLІNE», працягу перыяду доступу, звяртайцеся да нашых спецыялістаў Службы тэхнічнай падтрымкі.

У свабодным доступе для азнаямлення з найбольш цікавымі дакументамі на Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь у раздзеле «Спадчына права» размешчана інфармацыя пра БД «Прававыя акты БССР» і прадстаўлены тэксты 27 кодэксаў БССР і РСФСР, прынятых у перыяд з 1918 па 1991 гады.

Стварэнне банка даных «Прававыя акты БССР» ажыццяўлялася пры падтрымцы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. З’яўляючыся носьбітам агульначалавечых духоўных каштоўнасцей, скарбніцай культурных дасягненняў народа, яго нацыянальнай памяці, яна збірае, захоўвае і прадастаўляе ў карыстанне дакументы, у якіх замацаваны нацыянальныя і агульначалавечыя здабыткі і якія маюць, перш за ўсё, дачыненне да Беларусі і яе дзяржаўных інтарэсаў.

Мы выказваем калектыву Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі нашу шчырую падзяку за плённую працу па стварэнні гэтага ўнікальнага рэсурсу.

Мы робім права даступным для ўсіх!

2 января 2014Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх