• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Супрацоўнікі НЦПІ атрымалі ўзнагароды з нагоды Дня юрыста

Напярэдадні Дня юрыста супрацоўнікі Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь атрымалі ганаровыя граматы:

Гвардзіян Андрэй Раманавіч, начальнік упраўлення інтэрнэт-рэсурсаў, – Ганаровую грамату Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь «За заслугі ў развіцці заканадаўства і плённую працу»;

Жынко Людміла Мікалаеўна, намеснік начальніка ўпраўлення – начальнік аддзела сістэматызацыі і юрыдычнай апрацоўкі прававой інфармацыі ўпраўлення фарміравання банкаў даных прававой інфармацыі, – Ганаровую грамату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь «За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад ва ўмацаванне законнасці і прапаганду заканадаўства Рэспублікі Беларусь»;

Сазончык Вольга Уладзіміраўна, намеснік начальніка ўпраўлення – начальнік рэдакцыйна-выдавецкага аддзела ўпраўлення рэдакцыйна-выдавецкіх работ, – Ганаровую грамату Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь «За значны асабісты ўклад ва ўдасканаленне нарматворчай тэхнікі і высокае прафесійнае майстэрства»;

Старавойтава Тамара Віктараўна, вядучы спецыяліст аддзела камп’ютарнай падрыхтоўкі інфармацыі ўпраўлення рэдакцыйна-выдавецкіх работ, – Ганаровую грамату Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь «За шматгадовую плённую працу па ўдасканаленні дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, добрасумленнае выкананне працоўных абавязкаў і высокае прафесійнае майстэрства».

Ганаровай граматай Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь «За значны ўклад у развіццё і ўдасканаленне дзейнасці Следчага камітэта» узнагароджана Кебікава Ірына Уладзіміраўна, начальнік аддзела тэматычных банкаў даных.

Ганаровыя граматы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь атрымалі:

Жэрнасек Кацярына Юр’еўна, вядучы спецыяліст аддзела аналізу і маркетынгу ўпраўлення распаўсюджвання прававой інфармацыі, – «За добрасумленную плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку выданняў прававой тэматыкі і ў сувязі з Днём юрыста»;

Ладуцька Таццяна Васільеўна, вядучы спецыяліст рэдакцыйна-выдавецкага аддзела ўпраўлення рэдакцыйна-выдавецкіх работ, – «За добрасумленную плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку выданняў прававой тэматыкі і ў сувязі з Днём юрыста».

Узнагароды ад грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў» атрымалі:

Раманаў Андрэй Антонавіч, начальнік упраўлення распаўсюджвання прававой інфармацыі, – Памятны знак Саюза юрыстаў «Ex lege» «За актыўны ўдзел у дзейнасці Саюза юрыстаў, высокі прафесіяналізм, кампетэнтнасць і адказнасць у выкананні службовых абавязкаў, удзел у развіцці заканадаўства Рэспублікі Беларусь»;

Дземчанка Аксана Аляксандраўна, начальнік аддзела прававой работы, – Ганаровую грамату Саюза юрыстаў «За актыўны ўдзел у дзейнасці Саюза юрыстаў, умацаванне законнасці і прапаганду заканадаўства Рэспублікі Беларусь»;

Скарабагатая Марыя Канстанцінаўна, спецыяліст аддзела распрацоўкі і вядзення слоўнікаў і класіфікатараў упраўлення прававой інфарматызацыі, – Грамату Саюза юрыстаў «За актыўны ўдзел у дзейнасці Саюза юрыстаў, добрасумленнае выкананне працоўных абавязкаў і прафесійнае майстэрства».

Памятным знакам Саюза юрыстаў узнагароджаны Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь «За актыўны ўдзел у дзейнасці Саюза юрыстаў, умацаванне законнасці і прапаганду заканадаўства Рэспублікі Беларусь».

Па інфармацыі Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь

Пры выкарыстанні матэрыялу спасылка на Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь абавязковая!

10 января 2014Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх