• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Рэгіянальным цэнтрам прававой інфармацыі – 15 гадоў!

За гады зладжанай і карпатлівай працы, накіраванай на забеспячэнне функцыянавання дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь у рэгіёнах, РЦПІ дасягнулі значных вынікаў у развіцці прававой інфарматызацыі.

Пры цесным супрацоўніцтве з органамі мясцовага кіравання і самакіравання, установамі адукацыі і культуры, іншымі дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі, прадстаўнікамі бізнесу РЦПІ праводзяць маштабную сацыяльна адказную працу па распаўсюджванні (прадастаўленні) эталоннай прававой інфармацыі, забяспечваюць функцыянаванне дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў, прымаюць непасрэдны ўдзел у жыцці сваіх рэгіёнаў.

Дарагія калегі! Калектыў НЦПІ ад усёй душы віншуе Вас са святам!

Жадаем моцнага здароўя, дабрабыту, прафесійных поспехаў, дасягнення пастаўленых мэтаў і рэалізацыі ідэй!

Мы ўпэўненыя, што і ў далейшым наша сумесная дзейнасць будзе спрыяць развіццю дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавы і яе росквіту на трывалым падмурку высокай прававой культуры грамадзян.


Дырэктар
Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь

А.А.Гаеў


1 октября 2014Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх