• VK
  • odnoklassniki
  • Facebook
  • Twitter
  • Youtube
  • Telegram
  • viber

Беларусь і Карэя ўмацоўваюць адносіны ў сферы прававой інфарматызацыі

17 лістапада 2014 г. дырэктар Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь Андрэй Гаеў і Віцэ-міністр Міністэрства дзяржаўнага заканадаўства Рэспублікі Карэя Сан Чэол Хванг падпісалі Мемарандум аб супрацоўніцтве паміж названымі структурамі.

Такім чынам, была закладзена прававая аснова, неабходная для развіцця беларуска-карэйскага супрацоўніцтва па абмене вопытам у галіне афіцыйнага апублікавання нарматыўных прававых актаў, стварэнні, вядзенні і распаўсюджванні інфармацыйна-прававых рэсурсаў і прадастаўленні звязаных з імі паслуг дзяржаўным органам, іншым арганізацыям і грамадзянам, а таксама па фарміраванні сістэмы двухбаковага інфармацыйна-прававога абмену, які спрыяе развіццю адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Карэя, і г.д.

Падпісанне Мемарандума аб супрацоўніцтве прайшло падчас візіту дэлегацыі Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь па запрашэнні Міністэрства дзяржаўнага заканадаўства Рэспублікі Карэя пры садзейнічанні Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. Мэта візіту – абмен вопытам у галіне прававой інфарматызацыі, якая праводзіцца Бакамі ў працэсе развіцця дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь і сістэмы электроннага ўрада Рэспублікі Карэя.

У гэты ж дзень былі праведзены сустрэчы дэлегацыі Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь з Прэзідэнтам Карэйскага інстытута дзяржаўнага кіравання Лі Ын Чжэ і кіраўнікамі структурных падраздзяленняў азначанай падпарадкаванай Ураду Рэспублікі Карэя арганізацыі, з кіраўнікамі структурных падраздзяленняў Міністэрства дзяржаўнага заканадаўства Рэспублікі Карэя і Карэйскага інстытута даследавання заканадаўства. Адбыўся абмен думкамі па цікавых для абодвух Бакоў пытаннях, што прадэманстравала значны патэнцыял беларуска-карэйскага супрацоўніцтва як у галіне міждзяржаўнага абмену прававой інфармацыяй, так і ў сферах навуковай і адукацыйнай дзейнасці, павышэння кваліфікацыі дзяржаўных служачых, прававой асветы грамадзян, развіцця неабходных для гэтай мэты сэрвісных складнікаў дзяржаўных інфармацыйна-прававых рэсурсаў Бакоў, удасканалення інфармацыйна-прававога забеспячэння дзейнасці дзяржаўных органаў і арганізацый заканадаўчай, выканаўчай і судовай галін улады. Пытанні практычнай рэалізацыі гэтага патэнцыялу стануць прадметам маючых адбыцца кансультацый Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь з дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі, што ўдзельнічаюць у забеспячэнні функцыянавання дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі і забеспячэння інфармацыйна-прававой прасторы Рэспублікі Беларусь.

Дзяржаўныя органы, арганізацыі і ўстановы, зацікаўленыя ў атрыманні больш поўнай інфармацыі аб напісаным вышэй і іншых кірунках дзейнасці Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь у рамках міждзяржаўнага абмену прававой інфармацыяй, а таксама доступу да наяўных у яго распараджэнні замежных інфармацыйна-прававых рэсурсаў, могуць звяртацца ва ўпраўленне распаўсюджвання прававой інфармацыі Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь па тэл.: (017) 279 99 99, e-mаіl: sаles@nсpі.gov.by.

24 ноября 2014Г.
Pravo.by
Эталон ONLINE
Правовой форум
Детский правовой сайт
Подняться наверх